Копилка наград докшицких артистов пополнилась новыми дипломами

photo_2026-04-24_19-56-10

Вучаніца Таццяны Палачанінай Еўфрасіння Місачэнка адзначана дыпломам першай ступені на конкурсе ансамблевай музыкі “Вясенняя фантазія”.

Народны калектыў нацыянальнай кухні, гульні і фальклору “Шчадроўка” аддзела традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці стаў пераможцам конкурсу пляцовак з прэзентацыяй страў традыцыйнай кухні “У нас смачней”, які адбыўся ў межах абласнога фальклорнага форуму “Традыцый родных не губляем” у Гарадку.

 

Гала-канцэрт абласнога конкурсу мастацкай творчасці “Велікодная мазаіка” адбыўся ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі. Яго ўдзельнікамі сталі і творчыя калектывы з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі: узорны харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” і ўзорная вакальная студыя “Тоніка”. У намінацыі “Творчы нумар” юныя танцоры і вакалісты заваявалі два першыя месцы ў дзвюх узроставых катэгорыях.

 

Навучэнка па класе баяна Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Ангеліна Жабкіна (настаўнік – Кацярына Жабкіна) стала лаўрэатам першай ступені ІІІ адкрытага абласнога конкурсу выканаўцаў на народных інструментах.

 

Некалькі ўзнагарод прывезлі вучні гэтай жа школы з фестывалю маладых выканаўцаў імя М.М. Пятрэнкі, які адбыўся на базе Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава. Дыплом першай ступені атрымаў дуэт Анастасіі Красільнікавай і Улады Мадзяла. Акрамя таго адзначаны салісты Улада Мадзяла (дыплом другой ступені) і Яна Гусева (дыплом трэцяй ступені). Рыхтуюць юных вакалістаў Аксана Глінская і Андрэй Воранаў.

 

Дыпломы лаўрэатаў першай ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі “Сірыус” атрымалі Яна Гусева, Аляўціна Рабушка і Ангеліна Жабкіна.

 

Докшыцкую ДШМ на ІІІ абласным паэтычным конкурсе “Паэзія – жывая сувязь сэрдцаў” прадставілі вучаніцы тэатральнага аддзялення Валерыя Сакалова і Анастасія Навумчык (настаўнік – Вераніка Місачэнка) і заваявалі на ім першыя месцы ў намінацыі “Мастацкае чытанне”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *