Что делать, когда шумит сосед? Ответил участковый инспектор Докшицкого РОВД

347546624034985

Амаль кожныя выхадныя ў кватэры, што знаходзіцца нада мной, шуміць сусед. Парайце, што рабіць.

Аксана, г.п. Бягомль.

Адказвае ўчастковы інспектар РАУС лейтэнант міліцыі Аляксандр Харкоў, які абслугоўвае адміністрацыйны ўчастак г.п. Бягомль:

– Адной з прычын непаразуменняў паміж суседзямі з’яўляецца шум: напрыклад, гучны прагляд тэлевізара або праслухоўванне музыкі, брэх сабак, правядзенне рамонтных работ. Гэта пытанне рэгулюецца адразу двума прававымі заканадаўчымі актамі. У пастанове Савета Міністраў № 399 ад 2013 года прапісана, што з 23 да 7 гадзін жыхары не павінны шумець, у тым ліку іграць на музычных інструментах, гучна спяваць і крычаць. У сваю чаргу, у пастанове Саветаў Міністраў № 384 ад 16 мая 2013 года абазначана пытанне аб правядзенні рамонтных работ або перапланіроўкі кватэр у будныя дні з 9 да 19 гадзін. У святочныя і выхадныя дні правядзенне будаўнічых работ забаронена.

Калі вы сутыкнуліся з падобнай праблемай і суседзі на заўвагі не рэагуюць, звярніцеся ў міліцыю. У адпаведнасці з артыкулам 22.12 Кодэкса ад адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны штраф ад 2 да 10 базавых велічынь. За паўторнае парушэнне штраф складзе ад 10 да 30 базавых велічынь. Таксама вышэйназваным артыкулам прадугледжаны штраф за правядзенне работ па перапланіроўцы ў жылых дамах у выхадныя і святочныя дні, калі пры гэтым  ствараецца шум або вібрацыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *