Широкий спектр современных информационных услуг предлагает жителям района Докшицкий участок электросвязи
Вопытныя спецыялісты Докшыцкага УЭС (злева направа): Вольга Варбан, Вольга Шаўцова, Святлана Маркевіч, Святлана Пачкоўская і Таццяна Глінская.
Сфера тэлекамунікацый звышактыўна развіваецца і ўдасканальваецца. Заставацца на сувязі круглыя суткі і карыстацца шырокім спектрам самых сучасных інфармацыйных паслуг высокай якасці прапаноўвае жыхарам раёна Докшыцкі ўчастак электрасувязі Глыбоцкага ЗВЭС Віцебскага філіяла “Белтэлекам”.
– На сённяшні дзень у раёне абслугоўваюцца каля 10 тысяч абанентаў, – гаворыць начальнік прадпрыемства Віктар Шаўцоў. – Палова ўсіх абанентаў перападключана на оптавалаконныя лініі, што дазваляе выкарыстоўваць сучасную тэхналогію XPON, якая забяспечвае высокахуткасны інтэрнэт і якасць іншых паслуг. Папулярнасць набірае “Відэакантроль”. Дарэчы, спецыялісты кампаніі “Белтэлекам” прапаноўваюць паслугу “пад ключ”: прадпрыемства праводзіць абследаванне патрэбнага будынка, тэрыторыі пры ім і будуе сістэму відэаназірання, забяспечвае яе кругласутачную работу. Пра тое, што кампанія развіваецца сямімільнымі крокамі, сведчаць вынікі яе дзейнасці. Распачата работа над праектаваннем электразаправак у раёне. Пашыраецца пералік тавараў, якія рэалізуе кампанія, у тым ліку беларускай вытворчасці. Акрамя таго, рэалізаваць праект па кібербяспецы. За ўсімі інавацыямі і ідэямі стаяць, канечне ж, людзі. Гэта не толькі працоўны, а высокаінтэлектуальны рэсурс прадпрыемства. Бо ў нашай сферы трэба пастаянна вучыцца. У Докшыцкім участку электрасувязі працуюць высакакласныя спецыялісты, з якіх пяць – жанчыны. Ва ўсіх за плячыма дзесяцігоддзі дзейнасці ў галіне. Адна з самых вопытных – спецыяліст па продажы Таццяна Глінская, якая на УЭС працуе ўжо трыццаць гадоў. Разам з ёй у офісе продажу абанентаў абслугоўвае Вольга Варбан. Інжынерамі лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад каля дваццаці гадоў працуюць Святлана Маркевіч і Вольга Шаўцова. 27 гадоў стаж на прадпрыемстве электрамеханіка лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Святланы Пачкоўскай. Калектыў наш вельмі дружны, надзейны. Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць усіх супрацоўнікаў-сувязістаў, у тым ліку і нашых ветэранаў працы, з прафесійным святам. Прыміце шчырую падзяку за адказнасць і прафесіяналізм.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

