В Докшицком отделении Департамента охраны подвели итоги работы за первое полугодие 2026 года
У Докшыцкім аддзяленні Дэпартамента аховы падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе 2026 года.
Удзельнікамі пасяджэння сталі намеснік начальніка аддзела міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы падпалкоўнік міліцыі Яўген Сянькоў і начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Вадзім Гарбузаў.
За дасягненне высокіх вынікаў у службе і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Граматай абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы ўзнагароджаны міліцыянер-кінолаг Сяргей Батвінкоў.
Падзякамі адзначаны міліцыянер-кінолаг групы затрымання ўзвода міліцыі Мікіта Рыбчак, ахоўнік вартавой аховы аддзялення Юрый Жылінскі, інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Вікторыя Літошка і дзяжурны пульта ўпраўлення групы сродкаў і сістэм аховы Валянціна Вайцяховіч.

