Прокуратура Докшицкого района держит на контроле проведение полевых работ
Пракуратура раёна сумесна з Докшыцкім РАНС правяла рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне законнасці пры правядзенні палявых работ.
Праверкі прайшлі ў рамках выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях захавання заканадаўства прадпрыемствамі АПК у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі 2026 года.
– Акцэнт зроблены на аператыўным устараненні выяўленых парушэнняў, аб’ектыўнай ацэнцы гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў і зернесушыльных комплексаў, падтрыманні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, – пракаментавала мэту наглядных мерапрыемстваў старшы памочнік пракурора раёна Наталля Піскуновіч.
Пракуратура ўстанавіла неадзінкавыя парушэнні тэхналогіі нарыхтоўкі травяных кармоў, звязаныя з перавышэннем тэрміну закладкі, незахаваннем тэмпературнага рэжыму і патрабаванняў пры падрыхтоўцы траншэі.
Акрамя таго, тры сельгасарганізацыі раёна ажыццяўлялі закладку кармоў у бурты.
Даведачна. Згодна з пп. 4.1 п. 4 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2019 № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый указана не дапускаць фактаў закладкі травяных кармоў у бурты.
Па выніках рэйдаў прыняты адпаведныя меры пракурорскага рэагавання.
Пытанні правядзення ўборачнай кампаніі застаюцца на кантролі пракуратуры.
Арына АЛЯКСАНДРАВА.
Фота прадастаўлена пракуратурай раёна.

