Докшицкий район присоединился к масштабному Республиканскому фестивалю «Дополнительное образование детей и молодежи будущего»

IMG_8076

З 5 верасня ў краіне праходзіць маштабны Рэспубліканскі фестываль “Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі будучыні”. Да ініцыятывы далучыўся і Докшыцкі цэнтр дзяцей і моладзі.

У праграме раённай установы інтэрактыўныя творчыя майстар-класы, прэзентацыі аб’яднанняў па інтарэсах, выставы праектаў і дасягненняў выхаванцаў, забаўляльныя і гульнявыя мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў.

Адметным стаў танцавальны батл “Свет пакаленняў” на вулічнай пляцоўцы, дзе спаборнічалі дзеці (пакаленне “NEXT”) і дарослыя (пакаленне “PRO”).

Педагогі правялі сустрэчу з бацькамі, падчас якой абмеркавалі тэму “Як зрабіць дадатковую адукацыю зручнай, карыснай і жаданай для нашых дзяцей?”, а таксама правялі кансультацыі.

Наперадзе паказальныя выступленні аб’яднанняў па інтарэсах “Авіямадэляванне”, “Картынг”, “Ракетамадэляванне”, знаёмства  з дзейнасцю аб’яднання па інтарэсах “Мульттэрапія”, дзе падлеткі паспрабуюць сябе ў ролі рэжысёраў, аніматараў і сцэнарыстаў.

IMG_8083

А завершыцца фестываль у суботу, 12 верасня, фэстам “Докшыцы.BY: Фестываль талентаў”, дзе сваё майстэрства прадэманструюць навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах усіх профіляў.

– Гэта свята – магчымасць праявіць свае здольнасці, знайсці сяброў і зазірнуць у цікавы свет прафесій, – зазначыла дырэктар цэнтра Святлана Януковіч. – Педагогі чакаюць дзяцей раёна не толькі на фестываль, але і на заняткі ў новым навучальным годзе. Паверце, тут кожны можа знайсці сабе справу па душы.

IMG_8073 IMG_8077 IMG_8078 IMG_8087 IMG_8089 IMG_8100 IMG_8104 IMG_8115

 

Ніна КРУКОВІЧ.

Фота аўтара. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *