По оценке Минлесхоза, среди учреждений отрасли «Бегомльский лесхоз» считается наиболее потерпевшим от последствий августовского урагана
Па ацэнцы спецыялістаў Мінлясгаса, “Бягомльскі лясгас” значыцца сярод найбольш пацярпелых ад наступстваў жнівеньскага ўрагану ўстаноў галіны.
Калі яшчэ два тыдні таму “РВ” паведамлялі пра 930 гектараў пашкоджанага лесу, то зараз гэта лічба набліжаецца да 1100 гектараў. Лясгасамі вобласці распрацавана 219 гектараў лесасек у аб’ёме 73,4 тысячы кубаметраў драўніны. Непасрэдна супрацоўнікамі Бягомльскага лясгаса – 45,4 гектара ветравалаў, дзе нарыхтавана 12,2 тысячы кубаметраў драўніны.
У дапамогу нашым лесаводам дэсант з 14 лясгасаў Віцебшчыны, а таксама Бярэзінскага біясфернага запаведніка і Барысаўскага дрэваапрацоўчага камбіната. На разборах ветравалу задзейнічаны 151 чалавек, у тым ліку 55 з Бягомльскага лясгаса, і ўся магчымая тэхніка: харвестары, фарвардары, лясныя пагрузачна-транспартныя і тралё-
вачныя машыны.
Задача пастаўлена цвёрда: убраць драўніну ў максімальна сціслы тэрмін, бо глыбокая восень не будзе лесаводам на руку. Як толькі задажджыцца, драўніна пачне псавацца і губляць тэхнічныя якасці.
Выкананне гэтага ўскладняе раскіданасць пацярпелых участкаў, аддаленасць пад’ездаў. А таму, пакуль не правядзеш распрацоўку адной лесасекі, да другой проста не падступішся: шлях можа быць завалены дрэвамі. Вось дзе сапраўдны экзамен на трываласць і гаспадарлівасць!
Да таго ж кіраўніцтва лясгаса просіць грамадзян з разуменнем ставіцца да сітуацыі і, хаця зараз самы сезон ціхага грыбнога палявання, ні ў якім разе не набліжацца да месцаў разборкі ветравалаў.
Наталля СТАШЭВІЧ.

