Машинно-тракторные парки сельхозпредприятий Докшицкого района пополняются новой техникой

Механізатар Аляксандр Суднік, які заняты на ворыве глебы пад сяўбу азімых, працуе на адным з новых “Кіраўцаў”.

Механізатар Аляксандр Суднік, які заняты на ворыве глебы пад сяўбу азімых, працуе на адным з новых “Кіраўцаў”.

На мехдвары ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” сёлета можна ўбачыць два новыя трактары К-700, два МТЗ-82.3, адзін МТЗ-952 і адзін МТЗ- 921.3.

– Безумоўна, рады такому абнаўленню парка, – адзначае галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Янчак. – Калі гаварыць пра трактары МТЗ-82.3, то гэта мадэрнізаваная версія класічнага МТЗ-82.1 – у іх балачны пярэдні мост замест партальнага, сучасная трансмісія з сінхранізаванай каробкай перадач і рэверсам і, што не менш важна, камфортная кабіна з палепшанай шума- і пылаізаляцыяй, уклееным шклом для лепшага агляду і клімат-кантролем. Дарэчы, кандыцыянерамі аснашчаны і ўсе астатнія трактары Мінскага трактарнага завода. Самы меншы па габарытах і магутнасці трактар МТЗ-921.3 будзем выкарыстоўваць для абслугоўвання фермаў, астатняя ж тэхніка працуе ў полі. Задаволены набыццём прычэпа “АМКАДОР” пад “Кіравец”: падчас уборачнай з далёкіх, амаль 50 кіламетраў у адзін бок, вітуніцкіх ніў, якія летась паступілі ў наша распараджэнне, вазіць збожжа ў такім прычэпе, дзе змяшчаецца 28-30 тон, – гэта ўсё ж такі больш-менш апраўдвае такі “марафон”. Ды і любыя сельскагаспадарчыя грузы ў ім зручна і рэнтабельна перавозіць, ці гэта збожжа, ці зялёная маса, ці торф, а таксама ён выкарыстоўваецца для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў. З дня на дзень чакаем паступлення прычапнога кармацэха “Хозян” – тэхніка для нас вельмі неабходная.

Азімы клін у ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” складае ажно 2500 гектараў. Сяўба на дадзеным этапе ўжо перасягнула экватар. Механізатары, задзейнічаныя ў ёй, рупяцца на палях ад ранку і дацямна, выкарыстоўваючы кожную хвіліну пагодных дзён, што ўсталяваліся на мінулым тыдні. Поўным ходам ідзе і ўборка кукурузы: убрана ўжо амаль 80 працэнтаў плошчаў, у траншэі закладзена 11 425 тон сіласу пры плане 15 000 тон. На ўмоўную галаву жывёлы па стане на 5 кастрычніка нарыхтавана 29,59 цэнтнера кармавых адзінак, што перавышае мінулагодні паказчык на 9,54 ц.к.адз.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *