О системе жилищных строительных сбережений рассказали в ЦБУ № 209 «АСБ Беларусбанк» в Докшицах

v3ppwo1lq3ug8in1kt9o3yv1cxagdqpw

Мець уласнае жыллё ў рэйтынгу чалавечых мар – гэта адна з лідзіруючых пазіцый. Калі вы не шчаслівы ўладальнік квадратных метраў па спадчыне, рыхтуйцеся да таго, што прыйдзецца завесці канверт і пачаць адкладваць. Але гэты гіпатэтычны канверт лепш усё ж трымаць не дома, а ў банку на рахунку: рызыкі зазірнуць у яго лішні раз не будзе, працэнты дабавяцца да сумы і іншыя выгоды можна атрымаць. Пра гэтыя самыя выгоды, а дакладней, сістэму жыллёвых будаўнічых зберажэнняў мы пагутарылі з загадчыкам сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБП № 209 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. Докшыцы Ірынай Малюжанец.

– Што маецца на ўвазе пад дзяржаўнай сістэмай жыллёвых будаўнічых зберажэнняў?

– Гэта комплексны прадукт Беларусбанка для тых, хто плануе пабудаваць або набыць жыллё. Сістэма складаецца з двух этапаў: спачатку наш кліент назапашвае грошы на ўкладзе, а пасля можа атрымаць крэдыт. Падчас назапашвання даход павялічваецца яшчэ і дзякуючы прэміі дзяржавы.

– З чаго жыхару нашага раёна пачаць удзел у сістэме?

– Трэба звярнуцца ў ЦПБ Беларусбанка ў Докшыцах, адкрыць тэрміновы безадзыўны ўклад у беларускіх рублях і выбраць дамоўную суму. Тут патлумачу, што дамоўная – гэта значыць выніковая сума, якую плануецца выкарыстаць на жыллё. Яна можа складаць ад 40 да 300 тысяч рублёў. Пачатковы ўзнос умовамі дамовы не вызначаны.

– Як будзе вырашацца, колькі трэба назапасіць самастойна?

– Гэта залежыць ад суадносін уласных сродкаў і крэдыту. Напрыклад, для набыцця або будаўніцтва жылля ў Мінску і Мінскім раёне дзейнічаюць суадносіны 50/50. У іншых рэгіёнах умовы значна больш прывабныя: можна выбраць 30/70, 40/60 ці ўсё ж 50/50. Разгледзім канкрэтную сітуацыю: чалавеку на жыллё патрэбна 200 тысяч рублёў, а суадносіны – 50/50. На ўкладзе трэба назапасіць 100 тысяч рублёў з улікам працэнтаў і прэміі дзяржавы. З умовамі 30/70 сума будзе значна меншай.

– Колькі часу займае этап назапашвання?

– Сістэмай жыллёвых будаўнічых зберажэнняў прадугледжаны тры планы: 26, 38 і 62 месяцы. Для кліента банк складзе графік штомесячных узносаў. Магчымыя невялікія адхіленні: агульная недаплата не павінна дасягаць трох штомесячных узносаў. Да заканчэння тэрміну на ўкладзе неабходна назапасіць не менш за вызначаную дамовай суму.

– Якія ўмовы прапануюцца па ўкладзе?

– На ўклад налічваюцца працэнты па стаўцы рэфінансавання Нацбанка мінус два працэнтныя пункты. Таксама штомесяц налічваецца прэмія дзяржавы ў памеры 10 % ад стаўкі рэфінансавання гадавых. Яе разлічваюць на суму, унесеную кліентам, без уліку працэнтаў і раней налічаных прэмій.
Працэнтны даход і прэмія дзяржавы вызваляюцца ад падаходнага падатку.

– А што адбываецца пасля назапашвання?

– Кліент можа аформіць жыллёвы крэдыт. Тэрмін яго пагашэння залежыць ад абранага плана назапашвання: 7, 10 або 15 гадоў адпаведна.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *