Что нужно знать о книге замечаний и предложений, рассказали в службе «Одно окно» Докшицкого райисполкома
З 1 студзеня 2026 года дзейнічае новае Палажэнне аб парадку выдачы, вядзення і захоўвання кнігі заўваг і прапаноў. Яно зацверджана пастановай Саўміна ад 12 лістапада 2025 года № 635.
Як прад’яўляць?
Кнігу трэба прад’явіць грамадзяніну па першым запыце. Нельга патрабаваць пашпарт або пытацца, чаму чалавек хоча зрабіць запіс. Кнігу падаюць у разгорнутым выглядзе на чарговай свабоднай старонцы і так, каб грамадзянін не мог прачытаць чужыя запісы.
Дзе захоўваць?
Адрас, па якім знаходзіцца кніга, павінен супадаць з адрасам у электронным банку даных. Калі адрас змяніўся, арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік павінны паведаміць пра гэта ў падатковы орган не пазней за наступны працоўны дзень.
За адсутнасць кнігі або адмову прад’явіць яе па першым патрабаванні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф да 4 базавых велічынь.
Што рабіць з запоўненай кнігай?
Яе захоўваюць па месцы вядзення да канца каляндарнага года. Пасля гэтага арганізацыя перадае запоўненую кнігу ў архіў, дзе яна захоўваецца 5 гадоў. Столькі ж часу запоўненую кнігу захоўвае індывідуальны прадпрымальнік. Разам з кнігай трэба захоўваць копіі адказаў на заўвагі і прапановы, а таксама матэрыялы, якія пацвярджаюць разгляд зваротаў.
Кніга заўваг і прапаноў вядзецца ў наступных сферах:
гандаль – у гандлёвых аб’ектах, за выключэннем перасоўных сродкаў разноснага гандлю, і на гандлёвых месцах;
грамадскае харчаванне – у аб’ектах грамадскага харчавання, за выключэннем летніх і сезонных кафэ;
бытавое абслугоўванне – у аб’ектах і прыёмных пунктах;
жыллёва-камунальная гаспадарка – у арганізацыях, якія абслугоўваюць жылфонд або аказваюць ЖКГ-паслугі, у тым ліку ў таварыствах уласнікаў, арганізацыях забудоўшчыкаў, кааператывах і інтэрнатах;
ахова здароўя, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне – у арганізацыях аховы здароўя, медыцынскіх і фармацэўтычных арганізацыях і іх падраздзяленнях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца медыцынскай дзейнасцю, а таксама ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях;
нарыхтоўка прадукцыі – у пунктах прыёму прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, дзікарослай і іншай прадукцыі;
перавозка грузаў, пасажыраў і багажу – на вакзалах, аўтавакзалах і аўтастанцыях, у аэрапортах, касах па продажы білетаў, багажных аддзяленнях, некаторых іншых пунктах абслугоўвання, а таксама ў пасажырскіх цягніках з нумараванымі месцамі і дыспетчарскіх пунктах гарадскога транспарту;
транспартная дзейнасць – у арганізацыях, якія рамантуюць і абслугоўваюць транспартныя сродкі, акрамя чыгуначных, а таксама на дыягнастычных станцыях і пунктах тэхнічнага кантролю;
прыдарожны сэрвіс – у матэлях і іншых аб’ектах прыдарожнага сэрвісу;
банкаўская, фінансавая і страхавая дзейнасць – у банках, іх філіялах і структурных падраздзяленнях, у месцах выдачы мікрапазык, ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці і аказання страхавых паслуг (для банкаў прадугледжаны выключэнні: абменныя пункты і аддаленыя рабочыя месцы);
сувязь – у аддзяленнях і пунктах паштовай сувязі, сэрвісных цэнтрах і пунктах аператараў электрасувязі, а таксама ў дылерскіх пунктах аператараў сотавай сувязі;
культура – у тэатральна-відовішчных арганізацыях, культурна-асветніцкіх установах і спартыўна-культурных цэнтрах;
юстыцыя – у рыэлтарскіх арганізацыях і юрыдычных асоб, якія аказваюць юрыдычныя паслугі.
С. КУПРЭВІЧ,
загадчык сектара па рабоце
са зваротамі грамадзян
і юрыдычных асоб райвыканкама.

