В Порплищенском СДК состоялась литературно-музыкальная программа, посвященная 30-летию со дня начала работы Всебелорусского народного собрания
Час выбраў нас. Пад такой назвай у Парплішчанскім СДК адбылася літаратурна-музычная праграма, прысвечаная 30-годдзю з дня пачатку работы Усебеларускага народнага сходу.
Госцем мерапрыемства стала дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу ў 2021 годзе Таццяна Каляга, якая падзялілася з землякамі ўражаннямі ад удзелу ў важным гістарычным і палітычным мерапрыемстве.
– Ад яго залежыць, якім будзе жыццё кожнага з нас як мінімум бліжэйшыя пяць гадоў, – падкрэсліла Таццяна Мікалаеўна. – Лічу правільным, што беларусы могуць разам абмяркоўваць праблемы і прымаць рашэнні. У такім выпадку прасцей арыентавацца, што рабіць у той ці іншай сітуацыі, сканцэнтравацца на важнейшым.
Вядучыя праграмы нагадалі, калі быў праведзены першы народны форум, пра што гаварылі і якія рашэнні прымалі на ўсіх шасці сходах. Напрыклад, на папярэднім прыярытэтамі пяцігодкі былі аб’яўлены шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр. Форум 2021 года знамянальны тым, што менавіта на ім па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў дадзены старт канстытуцыйнай рэформе. Праект змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прайшоў шырокае народнае абмеркаванне, а 27 лютага 2022 года адбыўся чацвёрты ў гісторыі суверэннай Беларусі рэспубліканскі рэферэндум, на якім канстытуцыйныя папраўкі падтрымала больш за 80 працэнтаў грамадзян – удзельнікаў рэферэндуму. Асаблівы статус меў сёмы Усебеларускі народны сход – ён стаў канстытуцыйным органам. На першым пасяджэнні дэлегаты VIІ УНС зацвердзілі Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну. Другое адбылося пад дэвізам “Час канкрэтных спраў!”, і на ім была зацверджана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2026 – 2030 гг.
Падчас мерапрыемства з прывітальным словам да парплішчан звярнуўся старшыня сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Лісіца. У выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці гучалі песні і вершы. Ахвотныя цікавіліся тэматычнай кніжнай выставай мясцовай бібліятэкі.
Круглыя сталы, прысвечаныя УНС, таксама адбыліся ў Валкалацкім СДК і Бягомльскім музеі народнай славы.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.



