Докшыцкія адкрыткі ў Польшчы

На запрашэнне паўдзельнічаць у выставе адкрытак у Твардагуры гурткоўцы Докшыцкага Цэнтра дзіцячай творчасці ўзяліся з ахвотай. Асаблівасць гэтай выставы ў тым, што кожная адкрытка павінна была быць ручной работы. Якраз тут фантазія і валоданне рознымі тэхналогіямі знайшлі прымяненне і дазволілі дзецям выканаць конкурсныя работы.

Аплікацыя, саломапляценне, бісерапляценне, вышыўка, вязанне, нітачны дызайн аздаблялі іх работы. Адкрыткі былі падрыхтаваныя, у асноўным, на зімовую тэматыку.

Аргкамітэт конкурсу прыслаў кожнаму ўдзельніку і кіраўнікам дзіцячых работ падзякі. Дырэкцыя школы з Твардагуры запрасіла гурткоўцаў Цэнтра да ўдзелу ў наступных выставах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *