Фестываль творчасці

Падвядзенне вынікаў V раённага фестывалю “Юныя таленты” адбылося на заключным гала-канцэрце “Добры дзень, свет”. Намеснік начальніка аддзела адукацыі Докшыцкага райвыканкама В.В. Гаўрыловіч узнагародзіў дыпламантаў фестывалю ў намінацыях “Вакальная творчасць”, “Тэатральная творчасць”, “Харэаграфічнае мастацтва”, “Выяўленчая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць”.

Для настаўнікаў і навучэнцаў былі паказаны лепшыя нумары фестывалю. Цікава было ўбачыць на сцэне кінаканцэртнай залы прызёраў і дыпламантаў абласнога агляду-конкурсу: вакальную студыю “Тоніка” Цэнтра дзіцячай творчасці (на здымку), якая заняла ІІ месца, вядучых фестывалю – Дзмітрыя Сачыну, Уладзіславу Малюжанец (Докшыцкая ДАСШ №1), якім ў намінацыі “канферанс” было прысуджана ІІІ месца. Удалым было выступленне дыпламантаў абласнога тура – чытальніка Аляксандра Лапіцкага (Докшыцкая ДАСШ №1) і вакальнага трыа дзяўчынак з Валкалацкай сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *