Дзік да суда давядзе

У адзін з прыродаахоўных рэйдаў работнікі Бягомльскай міжраённай інспекцыі жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі Валкалацкай паляўніцтвадачы паміж вёскамі Мацюшонкі і Свіркаўшчына выявілі правядзенне незаконнага палявання. Доказы ўказвалі на аднаго здабытага дзіка. На месца здзяйснення злачынства выклікалі аператыўна-следчую групу. Расследаванне прывяло ў вёску Станіслаўцы. Там у двары аднаго дома ў летнім загоне для выгулу дамашніх свіней знайшлі тушу забітага дзікага кабана. Таксама ў гаспадара дома была незарэгістраваная паляўнічая стрэльба. Зброю ў падазронага канфіскавалі, тушу дзіка аддалі паляўніцтвакарыстальніку – Докшыцкаму БТАП. Па дадзеным злачынстве ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следства працягваецца.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Факты паведаміў
начальнік
Бягомльскай МРІ
Сяргей Захарэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *