В Докшицах прошла встреча любителей электротанцев

Як бачна, Докшыцы становяцца любімым горадам для аматараў электратанцаў. Ужо ў трэці раз збіраюцца яны на конкурс “PERFECT DANCE FEST VOL 3.0”, арганізатарам якога з’яўляецца райкам ГА “БРСМ”.

Танцы – гэта той від мастацтва, які заўсёды прыцягвае моладзь. Маладыя людзі шукаюць самарэалізацыі, магчымасці выказацца праз самаадвольныя танцавальныя рухі. Электрадэнс дазваляе гэта рабіць вельмі здорава. У Докшыцах гэта сучасная танцавальная плынь набыла папулярнасць дзякуючы нашым актывістам Дзмітрыю Казачонку і Дзянісу Кеду. Зараз у іх шмат паслядоўнікаў, у тым ліку і сярод сельскай моладзі. Усе яны прымалі ўдзел у конкурсе і паказалі, на думку прафесіянальнага сталічнага журы,  даволі неблагое майстэрства.

У госці да дакшычан прыехалі танцоры з Мінска, Віцебска, Полацка, Барысава. Усяго ў конкурсе прымала ўдзел больш за 40 удзельнікаў. Конкурсныя спаборніцтвы праходзілі па трох намінацыях, і гледачы мелі магчымасць на працягу некалькіх гадзін любавацца выступленнямі каралёў электрадэнса і пачынаючых танцораў.

Сярод пераможцаў нашы землякі вызначыліся ў навічках. У гэтай намінацыі першае месца заняў Дзмітрый Конан, абагнаўшы элетрадэнсістаў з Барысава. У намінацыі “Ілюжыён” прызёрам стаў Арцём Жызнеўскі з Барысава, другое і трэцяе месцы  засталіся адпаведна за Віктарам Камылевічам і Дзмітрыем  Казачонкам з Докшыц. У намінацыі “Профі” зіхацелі танцоры з Барысава і Мінска.

Час, адведзены для конкурса, закончыўся вельмі хутка,  і яго ўдзельнікі развіталіся, каб сустрэцца зноў.
– Я ўжо другі раз у Докшыцах,  і  кожны прыезд – гэта мора пазітыву, які атрымліваеш у час зносін з аднадумцамі, – сказаў на развітанне мінчук Валерый Цурганаў. – У Докшыцах заўсёды вельмі гасцінны прыём. Задавальняе падрыхтоўка конкурсу: памяшканне кінаканцэртнай залы, музыка, работа ды-джэяў. Малайцы мясцовыя электрадэнсісты, з кожным разам яны паказваюць усё больш высокі ўзровень і з’яўляюцца ўжо сур’ёзнымі канкурэнтамі. Але спаборніцтва – гэта другараднае, на першым месцы – сустрэча з сябрамі і мастацтвам.    

 НА ЗДЫМКУ: танцуе  Дзмітрый Казачонак.

Тэкст і фота Аляксандры ДАНІЛЮК.

6 комментариев для “В Докшицах прошла встреча любителей электротанцев

  • 20.12.2011 в 3:57 пп
    Permalink

    Молодцы, что удаляете комментарии!

  • 04.02.2012 в 3:28 пп
    Permalink

    Больше всего убило что это «конкурс от БРСМ». Как????? организатор Дима и только Дима… Авторы убейтесь ап стену!

  • 05.02.2012 в 12:51 пп
    Permalink

    ухахаха а у нас так всегда в докшицах, кто то один старался, а выскочки себе все присваивают

  • 06.02.2012 в 1:31 пп
    Permalink

    так везде….

  • 08.02.2012 в 4:25 пп
    Permalink

    Организатор Дима хотел бы познакомиться с неизвестными организаторами конкурса элетротанцев. Приходите в райком «БРСМ» с 8.00 до 17.00. Особенно ждём вас, уважаемый Борислав. Возможно, что с вашей помощью организуем ещё один конкурс и тогда обязательно укажем вашу фамилию.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *