В Докшицах прошла встреча любителей электротанцев
Як бачна, Докшыцы становяцца любімым горадам для аматараў электратанцаў. Ужо ў трэці раз збіраюцца яны на конкурс “PERFECT DANCE FEST VOL 3.0”, арганізатарам якога з’яўляецца райкам ГА “БРСМ”.
Танцы – гэта той від мастацтва, які заўсёды прыцягвае моладзь. Маладыя людзі шукаюць самарэалізацыі, магчымасці выказацца праз самаадвольныя танцавальныя рухі. Электрадэнс дазваляе гэта рабіць вельмі здорава. У Докшыцах гэта сучасная танцавальная плынь набыла папулярнасць дзякуючы нашым актывістам Дзмітрыю Казачонку і Дзянісу Кеду. Зараз у іх шмат паслядоўнікаў, у тым ліку і сярод сельскай моладзі. Усе яны прымалі ўдзел у конкурсе і паказалі, на думку прафесіянальнага сталічнага журы, даволі неблагое майстэрства.
У госці да дакшычан прыехалі танцоры з Мінска, Віцебска, Полацка, Барысава. Усяго ў конкурсе прымала ўдзел больш за 40 удзельнікаў. Конкурсныя спаборніцтвы праходзілі па трох намінацыях, і гледачы мелі магчымасць на працягу некалькіх гадзін любавацца выступленнямі каралёў электрадэнса і пачынаючых танцораў.
Сярод пераможцаў нашы землякі вызначыліся ў навічках. У гэтай намінацыі першае месца заняў Дзмітрый Конан, абагнаўшы элетрадэнсістаў з Барысава. У намінацыі “Ілюжыён” прызёрам стаў Арцём Жызнеўскі з Барысава, другое і трэцяе месцы засталіся адпаведна за Віктарам Камылевічам і Дзмітрыем Казачонкам з Докшыц. У намінацыі “Профі” зіхацелі танцоры з Барысава і Мінска.
Час, адведзены для конкурса, закончыўся вельмі хутка, і яго ўдзельнікі развіталіся, каб сустрэцца зноў.
– Я ўжо другі раз у Докшыцах, і кожны прыезд – гэта мора пазітыву, які атрымліваеш у час зносін з аднадумцамі, – сказаў на развітанне мінчук Валерый Цурганаў. – У Докшыцах заўсёды вельмі гасцінны прыём. Задавальняе падрыхтоўка конкурсу: памяшканне кінаканцэртнай залы, музыка, работа ды-джэяў. Малайцы мясцовыя электрадэнсісты, з кожным разам яны паказваюць усё больш высокі ўзровень і з’яўляюцца ўжо сур’ёзнымі канкурэнтамі. Але спаборніцтва – гэта другараднае, на першым месцы – сустрэча з сябрамі і мастацтвам.
НА ЗДЫМКУ: танцуе Дзмітрый Казачонак.
Тэкст і фота Аляксандры ДАНІЛЮК.
Молодцы, что удаляете комментарии!
Больше всего убило что это «конкурс от БРСМ». Как????? организатор Дима и только Дима… Авторы убейтесь ап стену!
ухахаха а у нас так всегда в докшицах, кто то один старался, а выскочки себе все присваивают
так везде….
Организатор Дима хотел бы познакомиться с неизвестными организаторами конкурса элетротанцев. Приходите в райком «БРСМ» с 8.00 до 17.00. Особенно ждём вас, уважаемый Борислав. Возможно, что с вашей помощью организуем ещё один конкурс и тогда обязательно укажем вашу фамилию.
Знакомиться, мужики, нужно с девушками!!! А что бы не возникало споров, поступайте по примеру ещё одного Димы:http://www.dokshitsy.by/2012/01/golas-yak-axvyaravanne/