Информация для тех, кто хочет служить в милиции
Кожны год перад выпускнікамі школ паўстае адказная задача выбару свайго далейшага жыццёвага шляху, звязанага з выбарам прафесіі. Хтосьці марыць стаць настаўнікам, хтосьці – урачом, журналістам. Прафесій шмат, добрых і цікавых. Сярод маладых людзей, напэўна, знойдуцца і тыя, хто марыць стаць супрацоўнікам міліцыі.
Я звяртаюся да выпускнікоў сярэдніх школ раёна, а таксама да юнакоў, якія дэмабілізаваліся або дэмабілізуюцца з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, і запрашаю паступаць у Акадэмію МУС РБ і ў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС РБ для атрымання адпаведнай спецыяльнасці.
Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь
У Акадэмію МУС могуць паступаць абітурыенты, прыгодныя па стане здароўя да навучання на адпаведным факультэце.
На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі могуць паступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю, прафесіянальна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэдняй спецыяльнай адукацыю і якія прайшлі прафесіянальны адбор, з ліку:
супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія знаходзяцца на пасадах радавога і малодшага саставу начальнікаў, ваеннаслужачых ва ўзросце да 30 гадоў;
грамадзянскай моладзі, якой у годзе паступлення спаўняецца 17 год, але не старэйшай за 25 год.
Асобы, якія пажадалі паступіць у Акадэмію МУС, да 15 красавіка 2012 года павінны падаць:
супрацоўнікі ўнутраных спраў – рапарт на імя начальніка ўнутраных спраў, дзе праходзяць службу;
ваеннаслужачыя – рапарт на імя камандзіра воінскай часці і з яго дазволу звяртаюцца для далейшага афармлення дакументаў у органы ўнутраных спраў па месцы прызыву або ваеннай службы;
абітурыенты з ліку грамадзянскай моладзі – заяву на імя начальніка органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства.
Тэрміны прыёму дакументаў на дзённую і завочную формы навучання – з 9 па 15 ліпеня 2012 года.
Тэрміны правядзення ўступных іспытаў і канчатковага медыцынскага агляду – з 9 па 15 ліпеня 2012 года.
Тэрміны заліку абітурыентаў:
на дзённую форму навучання – да 20 ліпеня 2012 года;
на завочную форму навучання – да 22 ліпеня 2012 года.
Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь
У каледж могуць паступаць абітурыенты, якія па стане здароўя прыгодныя да службы ў органах унутраных спраў і навучання ва ўстановах МУС.
На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі ў каледж могуць паступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, прафесіянальна-тэхнічную з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэднюю спецыяльную адукацыю і якія прайшлі прафесіянальны адбор, з ліку:
супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, назначаных на пасады радавога і малодшага саставу начальнікаў, ваеннаслужачых ва ўзросце да 30 год;
грамадзянскай моладзі, за выключэннем асоб жаночага полу, якой у годзе паступлення спаўняецца 17 год, але не старэйшай за 25 год.
М. Гігола,
начальнік Докшыцкага РАУС.
А нам все милиции в стране мало? Итак наша страна на первом месте по количеству «сотрудников» на душу населения. Может хватит?