Посетите «Шуневку» — мемориальный комплекс в Докшицком районе

Шунеўка, Азарцы, Залатухі… Вёскі, якіх не знойдзеш на карце. Толькі памяць пра іх жыве на могілках беларускіх вёсак, на мемарыяльным комплексе “Хатынь” і ў нашых сэрцах.

Бетон і бронза навекі ўвасобілі трагедыю Шунеўкі, каб нашчадкі памяталі, як гінулі іх прадзеды ад куль, гарэлі жывымі ў полымі, як дзеці, кінутыя ў калодзеж, захлыналіся сцюдзёнай вадой. Каб не толькі памяталі, але і ненавідзелі фашызм, не дапусцілі адраджэнне яго на зямлі, узнікнення новай вайны. Каб бераглі мір і цанілі жыццё.

Пасля рэканструкцыі мемарыяльны комплекс “Шунеўка” стаў вельмі папулярным. Яго наведваюць турысты з блізкага і далёкага замежжа. Тут пабывалі госці з Расіі, Прыбалтыкі, Германіі і нават з Вялікабрытаніі. Найбольшае ўражанне ад экскурсіі па мемарыяльным  комплексе «Шунеўка» атрымліваюць школьнікі, пакаленне, якое  ведае пра жахі мінулай вайны толькі з кніг ды кінафільмаў. Вучні школ раёна – частыя госці мемарыяла. У час канікулаў тут пабывалі школьнікі з Крулеўшчыны, Докшыц, Валкалаты, Сітцаў, Гарадзішча, Параф’янава, Порплішча, Бягомля. Мясцовыя педагогі добра разумеюць каштоўнасць падобных паездак у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

Набліжаюцца веснавыя канікулы. Хацелася б бачыць у якасці экскурсантаў у Шунеўцы вучняў Таргуноўскай, Вітуніцкай, Глінскай, Тумілавіцкай, Бярозаўскай, Бярозкаўскай школ, а таксама ўсіх, каму неабыякава гісторыя малой радзімы. Звяртаемся да грамадзян, якія былі сведкамі трагедый населеных пунктаў у гады вайны. Вашы расказы патрэбны ў якасці матэрыялаў для стварэння новай экспазіцыі. Можна тэлефанаваць: 2-07-89, 2-15-64, 8(029)184-32-79 (Velcom).

Мемарыяльны комплекс “Шунеўка”не толькі наша мінулае, ён наша будучыня, якая не зможа адбыцца, калі мы не будзем памятаць пра тое, што перажылі нашы дзяды і прадзеды.

Т. МАЛЬЧЫК,
загадчыца філіяла “Шунеўка” Бягомльскага музея народнай славы.

НА ЗДЫМКУ:  у час экскурсіі на мемарыяльным комплексе “Шунеўка”.

Один комментарий для “Посетите «Шуневку» — мемориальный комплекс в Докшицком районе

  • 17.06.2014 в 3:38 дп
    Permalink

    Ш У Н Ё В К А
    Водитель,сделай остановку,
    Прошу тебя, остановись.
    Здесь была «вёсачка» ШУНЁВКА»,
    Пойдём со мною, поклонись.
    Прости, я вижу ты зеваешь,
    Устал в дороге и не брит.
    Всё, что увидешь и узнаешь,
    Тебя разбудит, впечатлит.
    Вот так,к обочине с дороги,
    Передохни от скоростей.
    Да поддержи — слабеют ноги —
    Дрожь пронимает до ногтей.
    Ну, что? Ты видишь? Ты читаешь?
    Всё это явь. Это не сны.
    Здесь жили люди, понимаешь?
    Здесь жили люди до войны.
    Молчишь? Гортань перехватило?
    Молчи. Давай пройдём вперёд.
    Вот тот сарай, вот их могила.
    Ах, ты дрожишь? Озноб дерёт?
    Полсотни жителей сожжённых —
    Мужчины в силе — на войне,
    Отцы их,матери и жёны
    Горели заживо в огне.
    А в том колодце — в той могиле,
    Кому от года до шести,
    Живых пятнадцать утопили.
    За что их? Господи прости.
    Скажите Боги, ради Бога —
    В молитвах праведных вопрос:
    Как допустили до такого?
    Где были Вы? Где был Христос?
    А сколько их,таких ШУНЕВОК,
    Не вставших — некому поднять,
    Проедем мы без остановок…
    Простите слёзы не унять.

    Владимир Михайлович
    Ермакович
    г.Витебск.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *