Экспозиция музея «Спадчына» Глинской СШ представлена в Троицком предместье

Загадчык музея Глінскай школы Аксана Самсановіч на выставе ў Мінску.

Загадчык музея Глінскай школы Аксана Самсановіч на выставе ў Мінску.

Этнаграфічны музей “Спадчына” Глінскай сярэдняй школы прадставіў Віцебскую вобласць на выставе філіяла Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры “Гасцёўня Уладзіслава Галубка”, які знаходзіцца ў Траецкім прадмесці г. Мінска.

Музей Глінскай школы багаты на экспанаты, славіцца сваёй актыўнай дзейнасцю і поспехамі на рэспубліканскіх даследчых конкурсах. Таму не дзіўна, што менавіта ён удастоены гонару прадэманстраваць свае здабыткі ў сталіцы.

На адкрыцці выставы загадчык музея Глінскай школы Аксана Самсановіч выступіла з прэзентацыяй работы, падчас якой расказала не толькі пра захаванне рарытэтных рэчаў, але і пра аднаўленне народных рамёстваў. Гэту адметнасць музея ацанілі і першыя ганаровыя экскурсанты – спецыялісты, працоўная дзейнасць якіх звязана з этнаграфіяй.
На выстаўку Аксана Іванаўна прывезла ганчарныя і плеценыя вырабы, выдзеўблены з дрэва посуд, прылады розных гадоў для вымярэння вагі і іншыя экспанаты.
Усяго было арганізавана сем экспазіцый школьных музеяў – па адной з абласцей і Мінска. Усе яны прысвячаліся этнакультурнай спадчыне беларускага народа.

Выставы ўстаноў адукацыі ладзяцца ў рамках сумеснага праекта Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Ён стартаваў у маі 2023 года і працягнецца да канца года. На папярэдніх выставах можна было пазнаёміцца з набыткамі музеяў іншых профіляў.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *