Медык па прызванні

Шчаслівы той, хто не ведае, што такое зубны боль. З’ява гэта, мякка кажучы, непрыемная. Таго ўрача, хто пазбаўляе ад зубнога болю, пацыент, звычайна, абагаўляе, асабліва, калі спецыяліст быў уважлівым, добразычлівым прафесіяналам. За больш чым трыццаць год практыкі  ўрач-стаматолаг Ларыса Галсцян дапамагла “ізноў нарадзіцца на свет” (менавіта так красамоўна ахарактарызавала адна бабуля-пацыентка стан чалавека пасля таго, як у яго знік зубны боль)  многім пацыентам. Яна спецыялізуецца на выдаленні зубоў і робіць гэта хутка, без болю і непрыемных ускладненняў. Сваёй жаноцкай прывабнасцю, мяккасцю і пяшчотай спрыяльна ўплывае на псіхічны стан пацыента, хаця па характары яна чалавек даволі настойлівы і моцны.

Менавіта характар дапамог ёй дасягнуць сваёй мэты і стаць урачом. Аб гэтай прафесіі дзяўчынка з Чукоткі  марыла з дзяцінства. Неабходны двухгадовы працоўны стаж зарабляла працуючы санітаркай, а Стаўрапольскі дзяржаўны ўніверсітэт выбрала, зазірнуўшы ў карту Свету. У Беларусь прыехала з мужам і зараз лічыць яе сваёй другой радзімай, бо менавіта тут яна адбылася як урач, як жанчына і маці.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: урач-стаматолаг ЦРБ Л.Ю. Галсцян.

Фота В. Чарвінскага.

Один комментарий для “Медык па прызванні

  • 28.06.2012 в 9:47 дп
    Permalink

    Самы цудоўны доктар, якога я сустракала на сваім жыцёвым шляху!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *