Война глазами медиков из Бегомля

Так трапна назвала некалі сваю кнігу, у якой сабрала ўспаміны жанчын-салдат і партызанак, Святлана Алексіевіч. Жанчына і вайна  – два супрацьпастаўленні,  і нельга, каб тая, што дае жыццё, забірала яго ў іншых. Але ж як быць, калі тыя іншыя забіваюць дзяцей і старых, паляць іх жывымі ў полымі, топчуць родную зямлю? Тады і жанчына бярэ ў рукі зброю. У гады Вялікай Айчыннай вайны жанчыны масава ішлі на фронт. Былі разведчыцамі, лётчыцамі і, канечне, медыкамі – тымі, хто ўратаваў жыццё тысячам і мільёнам салдат. 

Жанчыны ў ваеннай форме на нашым здымку не бачылі вайны. Ведаюць жа пра яе шмат і не толькі з кніг і кінафільмаў, але і з успамінаў сваіх дзядуляў. Яны былі салдатамі Вялікай Айчыннай ва ўсіх траіх. Магчыма таму,  так моцна здолелі сённяшнія медработнікі Бягомльскай раённай бальніцы ўвасобіць на сцэне ў час агляду мастацкай самадзейнасці “Таленты Бягомльшчыны” вобразы жанчын-воінаў. Санітарка Галіна Дземянкова, старшая медсястра Алена Анісевіч, медсястра Марына Закрэўская (на здымку) і іх калегі сваім выступленнем прымусілі глядзельную залу ўспомніць пра той вялікі ўсеагульны подзвіг, які здзейсніў наш народ у кровапралітнай мінулай вайне.

Тэкст і фота Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *