Докшичане посетили Несвиж

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс з разнапланавай архітэктурай і самым буйным ландшафтным паркам – найпрыгажэйшая мясціна ў Беларусі і адна з самых папулярных мясцін краіны. Горад Нясвіж прызнаны культурнай сталіцай Беларусі 2012 года і стаў трэцяй пасля Полацка і Гомеля, якія былі ўдастоены гэтага ганаровага звання. Разнастайныя выставы вядучых музеяў Беларусі, фестываль “Музы Нясвіжа”, оперныя і балетныя вечары, а таксама рыцарскія турніры ў Нясвіжскім замку ўключаны ў праграму культурных мерапрыемстваў 2012 года сёлетняй сталіцы.

Што мы ведаем пра Нясвіж і яго гістарычны комплекс? У першай палове XVI стагоддзя ўладальнікам Нясвіжа стаў адзін з самых багатых у Еўропе род Радзівілаў. Тут быў закладзены адзін з самых буйных ландшафтных паркаў, у бібліятэцы налічвалася каля 10 тысяч кніг. У 1939 годзе, калі ў Нясвіж увайшла Чырвоная армія і была ўстаноўлена савецкая ўлада, Радзівілы пакінулі замак. Пасля Другой сусветнай вайны ў замку размяшчаўся санаторый, а парк прыйшоў у запушчаны стан. Амаль праз 60 гадоў у Нясвіжы быў створаны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік, куды ўвайшоў і замак. У 2004 годзе тут пачаліся рэстаўрацыйныя работы, а праз 7 гадоў замак адчыніў свае дзверы для турыстаў. Самай галоўнай падзеяй гэтага года, па словах Міністра культуры, стала адкрыццё рэзідэнцыі Радзівілаў. Ён лічыць, што гістарычны аб’ект сёлета наведае больш чым 300 тысяч чалавек. І ў гэтым няма сумненняў.

Паездка па гістарычных мясцінах Беларусі ў прафсаюзным камітэце Докшыцкага аддзялення дэпартаменту “Ахова” была запланавана загадзя. Жадаючых наведаць старажытныя палацы ў Нясвіжы і Міру аказалася вялікая колькасць. Дзякуючы зацікаўленасці ў арганізацыі паездкі начальніка аддзялення Аляксандра Палідаўца, экскурсія адбылася. 47 супрацоўнікаў “Аховы” разам з членамі сваіх сем’яў, сярод якіх была вялікая колькасць дзяцей, на двух аўтобусах з’ездзілі ў Нясвіж. Уражанне ад паездкі засталося найлепшае. Мы імкнуліся дакрануцца да гісторыі, пазнаць сучаснае праз мінулае, і здаецца, мэты дасягнулі. Пакуль жывём успамінамі аб наведванні гэтых мясцін, але ўжо будуем планы пра наступную паездку.

А. Міхалевіч,
старшыня камітэта прафсаюза Докшыцкага аддзялення Дэпартаменту “Ахова”.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *