В Докшицах почтили офицеров


У канцы кастрычніка грамадскае аб’яднанне “Беларускі Саюз афіцэраў” святкаваў 20-гадовы юбілей з дня стварэння. 3  гэтай нагоды ў Докшыцах адбыўся ўрачысты сход членаў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз афіцэраў”, на якім 18 афіцэраў запасу былі прадстаўлены да ўзнагароды.

У Докшыцкай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз афіцэраў” 29 афіцэраў запасу і ў адстаўцы і тых, якія нясуць службу ў радах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.  На рахунку арганізацыі нямала карысных і патрэбных спраў. Члены БСА прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзіць раённы ваенны камісарыят, вядуць патрыятычную прапаганду сярод падрастаючага пакалення, выступаюць у школах, сустракаюцца з прызыўнікамі на тэрміновую службу, дзеляцца з імі сваім баявым вопытам.

З урачыстай датай на сходзе ўсіх павіншаваў старшыня Докшыцкай арганізацыі грамадскага аб’яднання БСА Валерый Гмырак.

– Я жадаю вам стойка трымацца на вышыні працоўнай славы, годна несці ганаровае званне афіцэраў! – гаварыў ён.

12 афіцэрам Валерый Іванавіч моцна паціснуў рукі і ўручыў юбілейныя медалі. (Астатнім 6, якія  па ўважлівых прычынах не змаглі прысутнічаць на мерапрыемстве, медалі ўручаць пазней у ваенным камісарыяце).

– Мне ўдвайне прыемна атрымліваць сёння медаль, – сказаў афіцэр запасу Анатолій Ванюшын. – Каштоўнасць мае не толькі ўзнагарода, але і тое, што яе ўручае баявы афіцэр, падпалкоўнік запасу, верталётчык, які праходзіў службу ў Афганістане і выратаваў мноства жыццяў, уладальнік ордэна Чырвонай зоркі і самае галоўнае – мой былы вучань, – з гонарам зазначыў Анатолій Сцяпанавіч.

Усіх афіцэраў павіншавала таксама намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: юбілейны медаль Валерый Гмырак уручае афіцэру запасу Аляксандру Хілько.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *