Дед Мороз пришёл во все сельхозпредприятия Докшицкого района

Стала традыцыйным навагоднія падарункі ў працоўных калектывах уручаць не толькі дзецям, але і дарослым. Пра падарункі для рабочых паклапаціліся ў кожным сельгаспрадпрыемстве раёна. Торты, якія  сталі абавязковым атрыбутам навагодняга застолля і будуць, бадай, на кожным святочным стале, заказалі на Докшыцкім хлебазаводзе. Ён  працуе ў гэты перыяд пад поўную загрузку. Праўда, у адных сельгаспрадпрыемствах іх ужо ўручылі, бо па календару каталіцкай канфесіі Каляды ўжо прайшлі, іншыя атрымаюць толькі перад Новым годам.

На ферме «Азерцы» ДП “АграБераснёўка” (на здымку), куды мы завіталі на днях, каб расказаць пра вытворчыя справы калектыву жывёлаводаў, сустрэліся не з зусім прывычнай з’явай. Па двары ўпэўненай паходкай  крочыў Дзед Мароз з вялікім мяшком за плячамі. Такім чынам ён, а гэта быў галоўны інжынер дзяржпрадпрыемства Аляксандр Стрыжонак, зрабіў казачнай сустрэчу кіраўніцтва з  жывёлаводамі. Кожны член калектыву атрымаў падарунак. Былі дастаўлены таксама цукеркі дзецям працаўнікоў дзяржпрадпрыемства, школьнікам. Усе засталіся задаволенымі святам, якое ўдалося дзякуючы казачным персанажам і ўвазе з боку кіраўніцтва прадпрыемства.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *