Поможем Глебу

Глебу Яцкоўскаму 5 год. Разам з іншымі дзецьмі ён наведваў дзіцячы садок, любіў забаўляцца з цацкамі, па-дзіцячаму радавацца і смяяцца. Але здарылася так, што ў канцы лета ўрачы паставілі хлопчыку страшны дыягназ: лейкемія. І цяпер, вось ужо каторы месяц, ён знаходзіцца ў бальніцы, дзе за яго жыццё змагаюцца медыкі.

Разам з Глебам пастаянна знаходзіцца яго мама. Дзіцяці прадстаіць працяглае, складанае лячэнне, якое патрабуе немалых сродкаў. У мамы ж хлопчыка, якая адна выхоўвае дваіх малалетніх дзяцей (старэйшы сын вучыцца ў першым класе), даходы маленькія. Да таго ж  яна вымушана была пакінуць працу, бо трэба даглядаць хворае дзіця.

Паважаныя грамадзяне, усе людзі добрай волі! Давайце праявім міласэрнасць да  гэтага маленькага дзіцяці, жыццёвы шлях якога  толькі пачаўся, а яно ўжо вымушана цярпець пакуты. Не пакінем хлопчыка сам-насам з яго цяжкай  хваробай, дапаможам змагацца з ёй нашымі агульнымі сіламі.

На імя мамы Глеба Вольгі Аляксандраўны Яцкоўскай у філіяле  № 614/143 ААТ  “ААБ “Беларусбанк” адкрыты рахунак № 000109, на які можна пералічыць грошы.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *