Работники РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник» организовали «парикмахерскую» для деревьев

мис 011

Па вуліцы Ленінскай у райцэнтры праводзіцца абрэзка кроны дрэў. “Стрыжку” каштанам робяць работнікі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (на здымку).

Начальнік па добраўпарадкаванні РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Галіна Глымушка патлумачыла, што фарміраванне кроны дрэў у горадзе праводзіцца кожны год.

– У мінулым годзе, напрыклад, абразалі дрэвы па вуліцы Школьнай. Каштаны па Ленінскай апошні раз падстрыгалі тры гады таму, – расказала Галіна Іосіфаўна. – Прымяняем абрэзку двух відаў – санітарную і фармовачную. Убіраем галіны, якія растуць уніз, прарэджваем кроны, каб не дапусціць іх загушчэння. Гэта дапаможа павялічыць доступ святла і паветра ўнутр кроны, фарміраваць яе, пазбавіць ад сухіх і пашкоджаных галін і сукоў. Абрэзка памяншае крону, што неабходна пры яе блізкасці з электрычнымі правадамі і будынкамі. Калі будынак зацяняецца дрэвам, часта на яго сценах утвараецца сырасць. Пры прарэджванні кроны інсаляцыя паляпшаецца, сонечныя прамені праграваюць будынкі і высушваюць вільгаць пасля дажджоў.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *