Докшицких водителей проверили на знание Правил дорожного движения

мис 021

25 сакавіка раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна са службай ДАІ правялі акцыю “Уступі дарогу пажарнаму аўтамабілю”.

Па вуліцах горада і раённых аўтадарогах ехала пажарная машына з уключанымі прабліскваючымі маячкамі сіняга колеру. Інспектары ДАІ ацэньвалі рэакцыю вадзіцеляў на такі сігнал. Згодна з Правіламі дарожнага руху, яны павінны ўступаць дарогу: зніжаць хуткасць, не абганяць і не апярэджваць.

Такая акцыя праводзілася не ўпершыню. Восенню супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях і работнікі ДАІ таксама мадулявалі падобную сітуацыю, каб праверыць выкананне вадзіцелямі адпаведных Правілаў дарожнага руху. Тады за няправільнае рэагаванне на сігналы спецмашыны да адміністрацыйнай адказнасці была прыцягнута пэўная колькасць вадзіцеляў. У гэты раз парушальнікаў не выявілі. Значыць, падобныя акцыі, як лічыць намеснік начальніка Докшыцкага РАНС Валянцін Баравікоў, даюць станоўчы эфект. Іх правядзенне запланавана і надалей.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: машына спецыяльнага прызначэння на дарозе мае прыярытэт, бо спяшаецца на дапамогу.

Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *