Как хорошо отдыхать детям в “Березинке” в Докшицком районе

День Победы Бегомль 008   Хоць і закончыўся навучальны год, але са школай дзеці яшчэ не развіталіся. Зараз у кожнай установе працуюць лагеры працы і адпачынку. У “Бярэзінцы” (так назвалі лагер у Бярэзінскай СШ) бавяць час, пакуль бацькі знаходзяцца на працы, вучні пачатковых класаў. Распарадак дня пабудаваны так, што большасць яго дзеці знаходзяцца на свежым паветры. Яны з задавальненнем займаюцца на спартыўных прыстасаваннях, ходзяць на экскурсіі, забаўляюцца гульнямі.

Настаўніца Лідзія Аляксандраўна Хоміч правяла з імі “Дзень беларускіх традыцый”. Разам з ёй дзеці з задавальненнем спяваюць беларускія народныя песні, знаёмяцца з прыказкамі, прымаўкамі.
Вучні старэйшых класаў шукаюць рамантыку ў палатачным лагеры, дзе яны жывуць кругласутачна. Кіраўніком лагера з’яўляецца Ніна Сямёнаўна Пашкевіч, а Антон Іванавіч Гірко павядзе хлопцаў і дзяўчат у пешы паход па месцах баявой славы брыгады “Жалязняк”. Дырэктар школы Рыгор Аркадзьевіч Крыпулевіч ўзяўся навучыць многаму з таго, што трэба ўмець юным рабінзонам. Акрамя адпачынку, дзеці будуць займацца і карыснымі справамі: агароджваць мурашнікі, збіраць лекавыя травы, ачышчаць лес ад смецця. Незабыўнай падзеяй павінна стаць сустрэча з рабятамі з палатачнага лагера Тумілавіцкай СШ, якіх бярэзінцы чакаюць у госці.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: дзеці з “Бярэзінкі” разам з дырэктарам Р.А. Крыпулевічам і настаўніцай А.І. Навіцкай “размінаюцца” на рукаходзе.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *