Дошкольные учреждения в Докшицком районе работают на перспективу

‘‘На фізкультхвілінку станавіся!’’ – запрашае выхаванцаў Наталля Цэлічына (яслі-садок №1 г. Докшыцы).

‘‘На фізкультхвілінку станавіся!’’ – запрашае выхаванцаў Наталля Цэлічына (яслі-садок №1 г. Докшыцы).

Адным з важных накірункаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы ў дашкольнай адукацыі з’яўляецца захаванне яе даступнасці. Кожнай сям’і прадастаўляецца магчы­масць атрымаць псіхалагічную, педагагічную, медыцынскую і сацыяльную падтрымку ў выхаванні дзіцяці.
У нашым раёне функцыянуе 21 дашкольная ўстанова. З першага ліпеня спыніў сваю дзейнічаць Вітуніцкі дзіцячы садок, з першага верасня – Крулеўшчынскі яслі-садок №2. Нарматыў забяспечанасці дзяцей месцамі ў іх выкананы на 97,5 працэнта. Для зручнасці наведвання ясляў і садкоў арганізаваны падвоз 42 выхаванцаў.
З дзецьмі працуюць кваліфікаваныя кадры. Сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, адказнымі і творчымі педагогамі з’яўляюцца Кацярына Палянская, Аксана Бярозка, Алена Андарала, Святлана Толкач, Марына Крук, Ала Каляга і іншыя. Многія з гэтых выхавацеляў актыўна ўдзельнічаюць ва ўкараненні новых формаў і метадаў арганізацыі дзіцячай дзейнасці. Рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі праграмна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу для груп кароткачасовага знахо­джання дзяцей у дашкольных установах” у мінулым годзе рэалізоўваўся ў яслях-садку № 1 г. Докшыцы на базе “Мацярынскай школы” і групы вячэрняга знаходжання дзяцей. Дзякуючы праекту, установа ўдзельнічала ў шматлікіх міжнародных конкурсах, рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях. Сёлета тут плануецца ўкараніць яшчэ адну абласную творчую праграму – “Інфарматыка без разеткі”, ініцыяваную Паркам высокіх тэхналогій. У яслях-садку №3 г. Докшыцы працягваецца работа па рэалізацыі абласнога інавацыйнага праекта “Развіццё інтэлектуальных здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай развіваючых гульняў”. Для гэтага выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі, а менавіта палачкі Кюізенера і лагічныя блокі Дзьенеша, з дапамогай якіх развіваецца лагічнае мысленне, адбываецца першае знаёмства дзяцей з матэматыкай.
У дашкольных установах карыстаюцца папулярнасцю паслугі эстэтычнага, спартыўнага накірунку. Функцыянуюць 52 групы па інтарэсах, з якіх 95 працэнтаў з’яўляюцца платнымі.
Прыярытэтным застаецца стварэнне ў яслях і садках здароўезберагальнага асяродку. Ён дасягаецца за кошт арганізацыі якаснага харчавання дзяцей, бяспечных умоў іх жыцця­дзейнасці і ўзаемадзеяння з установамі аховы здароўя. Пра станоўчую работу ў гэтым накірунку сведчыць стабільна нізкі паказчык захворвання, які складае 1,2 пропускі ў год адным дзіцем па хваробе. Выкананне нормаў харчавання ў дашкольных установах забяспечана ў сярэднім на 91 працэнт.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *