И водитель, и продавец работает в Докшицком районе

IMG_8368(5)Прыезд у аддаленую вёску крамы на колах – падзея.

Вяскоўцы яе чакаюць, бавячы час ў размовах. Ведаюць: калі аўталаўка і затрымаецца, то ненадоўга. Хаця ў Сяргея Спічонка зрываў графіка практычна не бывае. Яго аўтакрама ўжо 22 гады развозіць прадукты па аддалёных, маланаселеных вёсках Бягомльскага сельсавета.

У зоне абслугоўвання 33 населеныя пункты, якія ён са студзеня наведвае тры разы ў тыдзень. У летнія месяцы гэта дае значнае павелічэнне тавараабароту. У чэрвені ён склаў 140 мільёнаў рублёў. Дарэчы, Сяргей Аляксандравіч адначасова з’яўляецца вадзіцелем і прадаўцом.

Нагрузка, канечне, вялікая, але такі вопытны і талковы работнік як Спічонак з ёй выдатна спраўляецца. Некалі падобная практыка, калі прадавец і вадзіцель выступаюць у адной асобе, з мэтай эканоміі была распаўсюджана. З цягам часу ад яе адмовіліся: сумяшчэнне вельмі розных прафесій не кожнаму па плячы.
Сяргей Спічонак – прафесійны вадзіцель. Быў ім у арміі, а пасля дэмабілізацыі вярнуўся дадому і ўладкаваўся ў 1992 годзе на працу ў спажывецкую кааперацыю. Тое, што гэта арганізацыя стала для яго адзіным месцам працы тлумачыць тым, што не любіць перамен у жыцці і прывык да “сваіх” вяскоўцаў, патрэбы якіх у таварах ён ведае не горш за іх саміх. Дастаўляе не толькі прадукты.

Летам часта паступаюць заказы на будматэрыялы, неяк прывозіў пакупніку халадзільнік. Стараецца выканаць усе заказы, бо яму дарагі кожны пакупнік. Лічыць, што толькі спажывецкая кааперацыя ў стане абслугоўваць малалікае насельніцтва невялікіх вёсачак, хаця і для яе гэта справа стратная. Прыватнік дзеля двух-трох пакупнікоў калясіць па такіх вёсках не будзе. У яго зоне абслугоўвання такі гандляр заязджае ў тры вёскі. Астатніх “корміць” аўталаўка Сяргея Спічонка.

НА ЗДЫМКУ: вадзіцель-прадавец С.А. Спічонак.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *