В Докшицком районе напомнили правила безопасного поведения на воде во время отдыха

301З надыходам спёкі жыхары гарадоў і вёсак спяшаюцца астудзіцца ў вадаёмах. Канечне, свежае паветра, сонца і купанне служаць не толькі зарадам станоўчых эмоцый, але і добрымі сродкамі загартоўвання арганізма. Толькі вось не задумваюцца многія пра тое, што купанне — гэта і пэўная доля рызыкі. Пік гібелі людзей на вадзе адзначаецца якраз у перыяд купальнага сезона. Прычым, большая колькасць няшчасных выпадкаў адбываецца ў канцы працоўнага тыдня, у выхадныя і святочныя дні на вадаёмах, дзе няма выратавальных станцый, пастоў і абсталяваных для купання месцаў.

Невыкананне правілаў бяспечных паводзінаў на вадаёмах прыводзіць да трагічных вынікаў. Так і ў нашым раёне здарыўся няшчасны выпадак: 6 ліпеня на возеры у в. Камайск пры купанні патануў саракапяцігадовы мужчына, жыхар названай вёскі. За тыя ж выхадныя дні ў вобласці патанулі тры чалавекі.

Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” Ігар Рагулька папярэджвае аматараў адпачынку на вадзе і напамінае асноўныя правілы паводзін на вадаёмах:
— купацца трэба ў спецыяльна адзведзеных і абсталяваных для гэтага месцах;
— не выкарыстоўваць для купання непрыстасаваныя для гэтага прадметы (дошкі, аўтамабільныя камеры, надзьмутыя матрацы);
— не ныраць у незнаёмых месцах;
— не адплываць далёка ад берага і не заплываць за папярэджваючыя знакі;
— забараняецца купацца і катацца на лодках у нецвярозым стане;
— асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць дзецям – не пакідаць іх без нагляду.

Каб прадухіліць павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў, усе службы павінны ўмацаваць сваю работу. З пачатку года ў вобласці патанула пяць дзяцей. Асноўная прычына — недастатковая ўвага з боку дарослых. Трэба сачыць за гульнямі малых нават на мелкаводдзі. Вучыцца плаваць дзеці павінны толькі пад наглядам дарослых. Адпачываючы побач з вадаёмамі, будзьце пільнымі, звяртайце ўвагу на тых, хто плавае побач, і асабліва на пакінутых без нагляду дзяцей.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *