Первое место заняли докшичанки в обласном этапе международного танцевального фестиваля «Огонь танца-2014»
Паказаць свае здольнасці прапанавана было ў пяці намінацыях: шоу-праграма, брэйк, стрыт дэнс, лаціна і ўсходні танец. Дакшычанкі дастойна прадставілі наш раён, прадэманстраваўшы суддзям “пластыку цела” ў апошняй намінацыі. Трэба сказаць, што сапернікі ў дзяўчат былі дастойныя, сярод іх нават залатыя і сярэбраныя прызёры рэспубліканскіх конкурсаў. Але гэта не стала перашкодай таму, каб першае месца прысудзіць нашым прыгажуням.
Вечары апошняга тыдня ў Марыны Чабан, Вольгі Гмырак і Алены Сушко праходзілі ў напружаным рытме – пастаянныя рэпетыцыі, праца над тэхнікай выканання танца.
Сёння яны прымуць удзел у рэспубліканскім этапе, які пройдзе ў рамках 23-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Пажадаем удзельніцам поспехаў.
ТаццянаПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Алена Сушко, Марына Чабан і Вольга Гмырак.
Фота аўтара.