В августовские дни отдел образования, спорта и туризма Докшицкого райисполкома принимал гостей из города-побратима

«Labdien!» (лабден) – віталіся госці з Балві і з радасцю працягвалі руку для паціскання. “Добры дзень!” – адказвалі дакшычане, сустракаючы латвійскую дэлегацыю. Здавалася, што гэта добрыя знаёмыя сустрэліся пасля некаторага растання: столькі цяпла, душэўнасці і ўзаемнай павагі адчувалася ў абдымках, адкрытых усмешках і вачах.

У жнівеньскія дні аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прымаў гасцей з горада-пабраціма. Вясной гэтага года работнікі сферы адукацыі раёна наведалі Балві з мэтай азнаямлення з асаблівасцямі працэсу навучання ў латышскіх школах і наладжвання больш цесных кантактаў з імі. А цяпер латышы прыехалі да нас.

Азнаямляльная экскурсія па Докшыцах пачалася з цэнтральнай плошчы. Не ў першы раз для замежных гасцей яе праводзіла настаўніца Докшыцкай СШ № 1, экскурсавод Вольга Калбасіч.

Пасля знаёмства з гісторыяй горада і раёна, любавання яго асаблівымі мясцінамі, дэлегацыя накіравалася ў Цэнтр дзяцей і моладзі. Выстава творчых работ наведвальнікаў шматлікіх гурткоў вельмі ўразіла латышоў.

Пасля асабістага знаёмства з юным майстрам Іванам Будзічам і яго работамі, а таксама невялічкай экскурсіі па ўстанове ўсе накіраваліся ў кінаканцэртную залу “Іскра”, дзе паглядзелі канцэрт з удзелам педагогаў раённых школ і, канечне, творчых калектываў ЦДМ. У першы дзень сяброўскай сустрэчы госці наведалі мемарыяльны комплекс “Праклён фашызму” і пазнаёміліся з работай школы-інтэрната і сярэдняй школы г.п. Бягомль.

Раніцай наступнага дня спяшалася латышская дэлегацыя ў Барсукі. Гасцінна расчыненыя дзверы школы, прывітанне на латышскай мове і падарункі, зробленыя рукамі работнікаў школы, вельмі спадабаліся балвійцам. Барсукоўскі діцячы сад сустрэў хлебам-соллю (здымак 1).

IMG_3311

Здымак 1

Выхаванцы праспявалі для гасцей вядомую латышскую дзіцячую песню “Пеўнік”, чым асабліва іх уразілі. А пасля – на маршруце зноў Докшыцы і ўстановы адукацыі горада: водна-аздараўленчы комплекс (здымак 3), яслі-сад № 2 і СШ № 2. Шмат пытанняў па выхаванні дзяцей, добраўпарадкаванні тэрыторый ля школ і садкоў зрабілі экскурсію цікаўнай і карыснай. Замежныя госці многа фатаграфавалі і здзіўляліся бязмежнай фантазіі беларусаў, працаздольнасці і любові да роднай старонкі.

Два дні знаёмства з докшыцкім краем і яго людзьмі праляцелі хутка. Перад ад’ездам балвійцы наведалі яшчэ дзве ўстановы адукацыі – дзі-цячы сад і школу ў Порплішчах. Там усе прайшліся па “Мосце жаданняў” (здымак 2), а дырэктар школы Аксана Палачаніна прапанавала сустрэцца яшчэ раз, каб даведацца, ці спраўдзілася тое, што загадалі.
Спецыяліст упраўлення адукацыі, культуры і спорту балвскага муніцыпалітэта Тэрэза Рударкіна так пракаментавала свае ўражанні ад паездкі:

– Мы даўно сябруем з докшыцкім краем і вясной прымалі вашу дэлегацыю ў сябе. Нашай мэтай было як мага больш даведацца пра беларускую сістэму адукацыі, а таксама абмяняцца вопытам. Наведаўшы некаторыя ўстановы, мы атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і павязём дамоў нямала ідэй і самыя найлепшыя ўспаміны. Вельмі ўразіла добраўпарадкаванне тэрыторый. Адразу бачна, што ва ўстановах ёсць сапраўдныя гаспадары.

Здымак 2

Здымак 2

Здымак 3

Здымак 3

Хутка пачатак новага навучальнага года. Настаўнікі чакаюць сустрэчы з дзецьмі. Хочацца пажадаць і тым, і другім поспехаў у працы і вучобе, дасягнення мэт і добрага настрою. А ўсім дакшычанам – каб у кожнага была мэта жыцця. Чалавек без ідэі рухаецца як карабель, які поўнасцю становіцца падуладным ветру і хвалям, і плыве невядома куды. Ён можа натыкнуцца на рыфы або разбіцца аб скалы. Таму ідзіце да сваёй мэты і няхай вам спадарожнічае поспех!

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Один комментарий для “В августовские дни отдел образования, спорта и туризма Докшицкого райисполкома принимал гостей из города-побратима

  • 13.08.2014 в 6:32 дп
    Permalink

    Ja direktor odnoi iz schol goroda Balvi.
    Ja i vse ostoljnije direktora ochenj blagodarni za radushnij prijom v Vashem prekrasnom gorode. Sposibo za vsjo, chto nam udalosj uvidetj, uslishats i uznatj.
    U Vas horoshije scholi, prekrasnije uchicelja i udiviteljnije deti!
    Dai Bog Vam silu i zdorovje v Vashem blagorodnom trude, terpenija i uspehov!
    Ad schiraga serca-
    Mara

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *