В Докшицы — из Шарковщины

Хто з нас не ведае, што значыць перашыць маланку ў куртцы, джынсах, світарах? Не тое, каб цяжка, але ж праблематычна. То колер патрэбны адсутнічае, то памер яе не той, а то і проста:  пакуль збярэшся занесці ў Дом быту рэч у рамонт, пакуль забярэш – колькі часу на гэта затраціць трэба. Словам, адчуваецца нейкі дыскамфорт.  

Хацелася б “адным ходам” адрамантаваць вопратку. Нездарма многія гараджане, ды ўжо і вяскоўцы, чакаюць пятніцу, бо гэта можна зрабіць на рынку. Індывідуальны прадпрымальнік з Шаркаўшчыны Яўген Катовіч вось ужо год практыкуе такі від паслуг.  Разам з абуткам, скуранымі  рамянямі ён гандлюе рознага памеру маланкамі, а таксама іх рамантуе. Яго паслугі заўсёды запатрабаваныя.

– Ды тут ніякіх цяжкасцей няма, – гаворыць Яўген. – Вось у мяне прылады працы (паказвае на шчыпцы) і падсобны матэрыял (сабачкі). Іншы раз трэба падціснуць абцугамі, а то прыкусіць зубкі і надзець замок. Дзве хвіліны – і мне 7 тысяч рублёў, а вы – будзьце задаволенымі.

Ніхто з нашых прадпрымальнікаў, а тым больш камбінат бытавога абслугоўвання не дадумаўся заняцца аказаннем такога віду паслуг. Бытавікі-шаўцы могуць маланку перашыць, абутнікі  – надзець сабачку, калі ёсць такая ў наяўнасці. Аднак, каб паставіць на вытворчую аснову рамонт маланак у куртках, світарах, джынсах, іншым адзенні і прыносіць дадатковую, хай і не такую значную суму ў скарбонку арганізацыі, – гэтага пакуль няма.

НА ЗДЫМКУ:   ля палаткі Я. Катовіча заўсёды ёсць кліенты.

Тэкст і фота Нэлі БЯЛЯЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *