«Докшицырайгаз» — в работе «ас»

Раённае вытворчае ўпраўленне “Докшыцырайгаз” – шматпрофільная арганізацыя, якую аб’ядноўвае агульная задача – забеспячэнне насельніцтва палівам. На яе абслугоўванні знаходзіцца 3590 абанентаў прыроднага, 12861 спажывец вадкага газу і 209,4 кіламетра газавых сетак. Кожны год больш за 190 кватэр пераводзяцца на прыродны газ. Летась газіфікаваны вёска Гліннае і аграгарадок Сітцы. Сёлета распачата будаўніцтва аб’ектаў, запланаваных на 2015 год.
Інтэнсіўна развіваецца торфапрадпрыемства. Прадукцыя, аб’ёмы якой павялічваюцца з кожным годам, карыстаецца ўстойлівым попытам на ўнутраным рынку, пастаўляецца за мяжу.

Вытворчасць, разлічаная на экспарт, патрабуе пастаяннага паляпшэння тэхналагічнага працэсу здабычы сыравіны і выпуску высакаякаснай прадукцыі. Парк машын і механізмаў, неабходных для гэтага, заменьваецца далёка не заўсёды за кошт новых. Тэхніка, дзякуючы прафесіяналізму інжынераў і кваліфікаваных рабочых, удасканальваецца, даводзіцца да замежных аналагаў. Так, напрыклад, з’явіліся пнеўмашыны, якімі ўзята палова ўсяго здабытага торфу. У канчатковым выніку іх работа паспрыяла паляпшэнню лагістычнай структуры паставак прадукцыі. Састарэлыя экскаватары замянілі сучасныя канавакапальнікі. У час паездкі да калег у Літву ўбачылі найноўшы захваткарчуючы экскаватар. Перанеслі яго ўстройства на паперу. Калі прыехалі ў Крулеўшчыну, удасканалілі свой і ў выніку, той, што зрабілі, аказаўся не горшым за ўбачаны аналаг. Адмовіліся ад машын нізкага праходжання, што дазволіла павялічыць глыбіню распрацоўкі залежаў торфу да 1 метра. Гэта толькі некалькі прыкладаў дзейнасці калектыву, які не на хвіліну не задавальняецца дасягнутым, а дынамічна рухаецца наперад.

Эфектыўная работа па развіцці вытворчасці дазволіла палепшыць якасць прадукцыі, зменшыць машынна-трактарны парк, у якім не эксплуатуецца тэхніка, старэйшая за пяць год. У выніку атрымаўся важкі эканамічны эфект, павялічылася прадукцыйнасць працы.

Для рабочых створаны дастойныя ўмовы працы, быту і адпачынку. Ад іх патрабуецца поўная аддача ў час работы. З нядаўняга часу ў якасці матывацыйнага рычагу ўведзены экраны працоўнага ўдзелу. На ім у канцы працоўнага дня майстры выстаўляюць ацэнку працы кожнага работніка. Эфект атрымаўся вялікі. Калі напачатку ацэнка вагалася ў межах 60-70 працэнтаў, то зараз яна практычна не апускаецца ніжэй за 90 працэнтаў. На зарплату гэта не ўплывае, а на маральны аспект, як бачна, вельмі. Нікому не хочацца быць афіцыйна прызнаным гультаём.

За 7 месяцаў сярэдняя зарплата склала 6 мільёнаў 660 тысяч рублёў.

Плённая работа РВУ “Докшыцырайгаз” вядома ў вобласці і рэспубліцы. Тарфяны пажыўны грунт “Дзвіна” на рэспубліканскім конкурсе стаў лаўрэатам намінацыі “Лепшы тавар года”. Трактарысты Вячаслаў Машніч і Аляксандр Шкелка сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу сярод механізатараў па здабычы торфу. У ВУ “Віцебскаблгаз” дакшычане задаюць тон калегам у добраўпарадкаванні, мастацкай самадзейнасці і спорце.
Уладкавацца на працу ў гэту арганізацыю лёгка, утрымацца – складана, працаваць добра – выгадна.

***

РВУ “Докшыцырайгаз” не ведае праблемы ў адсутнасці маладых кадраў, якая характэрна сёння для большасці правінцыяльных прадпрыемстваў і арганізацый. Адгэтуль не звальняюцца адразу пасля таго, як адпрацуюць належны пасля заканчэння ВНУ тэрмін, сюды вяртаюцца пасля службы ў арміі. Тут камфортна адчуваюць сябе майстары браты Сяргей і Аляксей Мячыны, вадзіцелі Ілья Гмырак, Андрэй Віхрэнка, Мікалай Ючкавіч і многія іншыя.

Андрэй Лосік

Андрэй Лосік

У 2010 годзе пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прыйшоў у “Докшыцырайгаз” на працу Андрэй Лосік. Праз некаторы час быў прызваны ў армію. Адслужыў – і зноў вярнуўся пастаўскі хлопец у Докшыцы. Зараз ён старшы майстар аварыйна-дыспетчарскай службы. Пасада вельмі адказная, бо менавіта падначаленыя Лосіка забяспечваюць безаварыйную і бесперабойную падачу газа спажыўцам. Яны праводзяць дасканалае тэхнічнае абслугоўванне газавага абсталявання, ажыццяўляюць яго прафілактыку, вучаць абанентаў правілам карыстання газам. Вучацца і самі. У час вучэбна-трэніровачных заняткаў да аўтаматызму адпрацоўваюць дзеянні ў залежнасці ад пастаўленай задачы, напрыклад, на выпадак уцечкі газу ў доме, пад’ездзе і г.д. Дзякуючы прафесійнай, зладжанай рабоце службы, аварый ці іншых пазаштатных сітуацый не зарэгістравана.

Маладога майстара задавальняе, па яго словах, на працы ўсё: зарплата, умовы працы, адносіны да пачынаючых спецыялістаў.

– Калі прыйшоў у Докшыцырайгаз, многага, зразумела, не ўмеў, – гаворыць Андрэй, – але мяне вельмі падтрымала кіраўніцтва ў асобе дырэктара і галоўнага інжынера. Канкрэтна на рабочым месцы з задавальненнем дзяліліся сваім багатым вопытам Уладзімір Голуб, Павел Малашонак і іншыя рабочыя. За гэта ім я вельмі ўдзячны.

Ідзе загрузка прадукцыі  з торфапрадпрыемства.

Ідзе загрузка прадукцыі
з торфапрадпрыемства.

Упраўленне выдзеліла службовую кватэру, таму лічу, што маю ўсё, каб не шукаць шчасця ў іншым месцы.

 

 

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *