Новый зал для регистрации брака в ЗАГСе открылся в Докшицах

Сапраўдным падарункам для жыхароў Докшыц стала новая зала для рэгістрацыі шлюбу ў ЗАГСе. Апошнім часам пары, якія вырашалі пабудаваць сваю сям’ю, выбіралі іншыя месцы для ўрачыстасці: кінаканцэртную залу “Іскра”, выток ракі Бярэзіны і іншыя. Але, убачыўшы адрэстаўрыраванае памяшканне, без ваганняў мянялі сваё рашэнне. Светлая зала, зручная стойка, за якой падпісваюцца патрэбныя паперы, люстраная сцяна з сімволікай у выглядзе гарлачыкаў, узятых з герба горада, прыгожыя крэслы для бацькоў і беленькія кушэткі для гасцей – усё настройвае на ўрачыстасць мерапрыемства.

IMG_4367
Тое, што гэта доўгачаканы і прыемны падарунак для дакшычан, гавораць вясельныя госці, што суправаджаюць пары маладых.

– Столькі святла, здаецца, што пакой стаў большым, – ахалі жанчыны. – Утульна, сучасна, цудоўна, з густам. Нават слоў не падабараць, як выказаць усе тыя пачуцці, якія выклікае ўбачанае. Вялікі дзякуй за такі падарунак мясцовай уладзе. Цяпер, можа, і вяселляў стане больш, а там, глядзіш, і нараджальнасць узрасце.
– Вельмі да месца стварэнне сквера для закаханых, – адзначалі мужчыны. – Добра, што з’явілася аўтамабільная стаянка – яна тут вельмі патрэбная.

З пачатку года колькасць новых сем’яў наблізілася да сотні. З гэтай колькасці летам узялі шлюб 70 пар. Для шлюбнай урачыстасці акрамя суботы, маладыя сталі выбіраць і пятніцу. Самая вялікая колькасць рэгістрацый за адзін дзень – шэсць.

Першымі ў новай зале атрымалі пасведчанні аб заключэнні шлюбу тры пары: Андрэй і Вераніка Касцюкевічы, Алесь і Анастасія Раманоўскія, Кірыл і Наталля Касцюкі.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *