Первая осенняя ярмарка прошла в Докшицах

Правядзенне на працягу ўжо многіх гадоў традыцыйных восеньскіх кірмашоў паказвае, што практыка гэта сябе апраўдвае. Менавіта восенню людзі запасаюцца на зіму сельскагаспадарчай прадукцыяй. Многія жыхары не маюць зямельных участкаў, каб вырасціць бульбу ды іншую агародніну. А хто і мае, то таксама не ўсё патрэбнае можа атрымаць са свайго агарода. А тут – пайшоў на кірмаш і выбірай, што табе трэба.

Першы восеньскі кірмаш прайшоў у Докшыцах у суботу, 20 верасня. Хапала як прадаўцоў, так і пакупнікоў. Але, як адзначалі многія, ажыятажу, у адрозненне ад некаторых папярэдніх гадоў, не было. Гандаль сельгаспрадукцыяй праходзіў спакойна, людзі не таўкліся ў чэргах, кожны купіў тое, што хацеў. Удосталь было бульбы, якую прывёз фермер Юзэф Касцюк і прадаваў па 3 тысячы рублёў за кілаграм. Яе ахвотна куплялі, бо ніхто з нас не абыходзіцца без другога беларускага хлеба (здымак 1).

Здымак 1

Здымак 1

Сельгасарганізацыі даставілі ячмень, які таксама карыстаўся попытам (здымак 2). Хутка раскупілі і дровы, хаця іх было нямала – 7 адзінак тэхнікі. Вось толькі пшаніцы не ўсім хапіла, бо яе прывезла толькі адна машына. Аднак няхай людзі не хвалююцца: гэта акалічнасць будзе ўлічана, і ў наступную суботу пшаніцы, замест адной машыны, пастаўшчык паабяцаў прывезці больш.

Здымак 2

Здымак 2

У продажы шырока была прадстаўлена свежая рыба. У адрозненне ад кірмашу папярэдняга года, калі ёй гандлявала толькі ПМС, у гэты раз рыбу прывезлі БТПР, райста і тое ж ПМС. Дарэчы, райста прыемна ўразіла пакупнікоў прыгожым афармленнем, выкладкай сваёй прадукцыі. Не было, напэўна, ніводнага пакупніка, хто б не палюбаваўся ўпрыгожанай коннай павозкай са змешчанай на ёй плодаагародніннай прадукцыяй (здымак 3).

Здымак 3

Здымак 3

Як заўсёды, даставілі лішкі вырашчанай агародніны школы. Асабліва прываблівала цыбуля – на сонцы так і зіхацелі яе вялікія залацістыя галоўкі. Швейнай прадукцыяй і іншымі вырабамі гандляваў “Бытавік”, у шырокім асартыменце прадставіла будаўнічыя матэрыялы і разнастайныя вырабы з дрэва ПМК-52.
Арганізавана прайшлі таксама першыя восеньскія кірмашы ў гарпасёлку Бягомль, аграгарадках Крулеўшчына і Параф’янава.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *