Чтобы не нарушали лесной закон, следит Андрей в Докшицком районе

IMG_6391 1Андрэй Кузьмін (здымак №2) – з Чашніцкага раёна. У мясцовы лясгас трапіў па размеркаванні пасля заканчэння БДТУ. У свае 23 гады ён працуе інжынерам па ахове і абароне лесу. Малады спецыяліст сочыць за тым, каб адміністрацыйных парушэнняў ляснога заканадаўства – самавольных рубак, палаў, смецця, несвоечасовага збору ягад – было як мага менш. У сям’і Андрэя няма людзей звязаных з гэтай прафесіяй, але хлопец выбраў яе невыпадкова. Ён любіць лес, прыроду і ўсё, што з гэтым звязана, сапраўды шчыра. Пэўны час малады чалавек займаўся спартыўным арыентаваннем на мясцовасці, яму падабаецца пешаходны турызм. У Бягомлі Андрэй працуе нядаўна, жыллё пакуль здымае, але ў хуткім часе прадпрыемства дапаможа яму са службовым пакоем. Да таго ж, маладым спецыялістам у лясгасе даплачваецца да 40 працэнтаў кантрактнай надбаўкі і 10 працэнтаў да пасадавага акладу. Не так даўно Андрэй разам з іншай моладдзю прымаў удзел у сустрэчы са спецыялістамі і кіраўніцтвам абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Мерапрыемства для маладых кадраў усёй галіны вобласці праходзіла ў Полацку і было насычаным падзеямі.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *