Хореографический коллектив «Сюрприз» Докшицкого районного центра детей и молодёжи полюбился зрителям

DSC00074Танцы “Чэрлідзінг”, “Фэнтэзі”, “Вееры” і іншыя ў выкананні ўдзельніц харэаграфічнага калектыву “Сюрпрыз” раённага цэнтра дзяцей і моладзі палюбіліся гледачам і з’яўляюцца ўпрыгожаннем любога канцэрта. Перш, чым выйсці на сцэну, дзяўчаты шмат рэпеціруюць, а іх кіраўнік Алена Насеннік заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку.

Адукацыю педагога-харэографа яна атрымала ў Віцебскім каледжы культуры, куды паступала, шукаючы прызванне. Выбар прафесіі аказаўся ўдачным, дзяўчына знайшла сваю і зараз з поспехам удасканальвае веды, набытыя ў час вучобы. Акрамя гэтага, сама некалі азам танцавальнага майстэрства вучылася ў школе мастацтваў, таму зараз добра разумее сваіх падапечных. Дзяўчаткі розных узростаў свайго педагога горача любяць, хаця паблажак яна ім не дае, а наадварот “ганяе” да сёмага поту. У Алены Юр’еўны не пафілоніш, ды яны і самі не хочуць, бо ўжо ведаюць, што прыгажосць і перамога на сцэне дасягаецца толькі шматлікімі рэпетыцыямі. Узнагарода ім – 2 месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Піянерскія іскры”.

– Алена – педагог малады, але перспектыўны, – зазначае дырэктар Святлана Януковіч. – Пастаянна працуе над сабой, рыхтуецца да экзамену на атрыманне кваліфікацыйнай катэгорыі. У яе займаюцца 80 чалавек і ў кожнай дзяўчынцы Алена Юр’еўна бачыць будучую артыстку.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) педагог-харэограф А.Ю. Насеннік з салісткамі Юляй Барковай, Дашай Навойчык і Наталляй Мажэй.
Тэкст і фота
Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *