Денис Поплёвко с честью несёт службу в Докшицах

DSC00083Перш, чым стаць праваахоўнікам, Дзяніс Паплёўка набыў прафесію вадзіцеля, адслужыў у арміі і толькі потым стаў курсантам Магілёўскага вышэйшага каледжа міліцыі. Вучыцца было нескладана, бо са спортам ён сябраваў яшчэ са школы, а да дысцыпліны і жыцця па статуце навучыла армія. Дзяніс лічыць, што менавіта яна выпрацоўвае мужчынскі характар, які неабходны для такіх прафесій, як міліцыя, вучыць правільна ацэньваць тое, што не заўважаў раней.

Маладому лейтэнанту пашанцавала: першым яго рабочым месцам стаў крымінальны вышук, дзе працуюць сапраўдныя прафесіяналы міліцэйскай службы. У іх ён набывае вопыт аператыўнай работы, вучыцца разумець псіхалогію людзей, прадбачыць іх учынкі.

Начальнік крымінальнага вышуку Сяргей Каралевіч адзначае ўважлівасць, назіральнасць пачынаючага опера. Менавіта дзякуючы гэтым якасцям Дзяніс вылічыў злачынцу, калі прымаў удзел у раскрыцці крадзяжу ў ПМК № 52. Служба ў крымінальным вышуку напружаная, не дае расслабляцца, але затое цікавая і пачэсная.
У лейтэнанта яшчэ ўсё наперадзе і ён, мяркуючы па ўсім, здолее з гонарам несці высокае званне вартавога правапарадку.

НА ЗДЫМКУ: оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку лейтэнант міліцыі Дзяніс Паплёўка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *