Самый сильный

пауэрСпаборніцтвы па сілавым відзе спорту — паўэрліфтынгу прайшлі ў Докшыцах. Для ўдзелу ў ім сабраліся самыя дужыя мужчыны, якія прадэманстравалі свае магчымасці ў традыцыйных для паўэрліфтынгу прысяданні са штангай на спіне, жыму штангі лежачы і станавай цязе. Прадстаўнік райгаза Віктар Яцук у сваёй вагавай катэгорыі (звыш 100 кг) заваяваў 1 месца не толькі ў асабістым заліку, але і ў камандным. Ігар Карповіч (да 100 кг) з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі выйграў 2-е асабістае і 2-е каманднае месца. Першым у вагавай катэгорыі да 70 кг стаў Уладзімір Плаўсюк. Лепшым вынікам у вагавай катэгорыі да 80 кг ганарыцца Мікалай Кучумаў. Дзмітрый Бясецкі амаль дасягнуў вынікаў пераможцы Віктара Карандася ў вагавай катэгорыі да 90 кг. Пераможцам стаў і Іван Батура (да 100 кг).
Прыемна адзначыць, што докшыцкая моладзь выбірае здаровы лад жыцця: хлопцы – пастаянныя наведвальнікі трэнажорных залаў. Яны сябруюць, падтрымліваюць адзін аднаго, даюць патрэбныя парады, дзеляцца дасягненнямі. Так трымаць!
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Мікалай Кучумаў (1 месца – да 80 кг), Віктар Карандась (1 месца – да 90 кг), Іван Міхалевіч (2 месца – да 70 кг).

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *