Ученики Докшицкой СШ № 2 соревновались в плавании

Вучні Докшыцкай СШ № 2 спаборнічалі ў плаванні. У склад каманд 5 – 7 і 8 – 11 класаў уваходзілі два хлопчыкі і адна дзяўчынка. Жадаючых было шмат. Большая частка ўдзельнікаў спартыўнага мерапрыемства займаецца ў секцыі па плаванні, а наведванне водна-аздараўленчага цэнтра даўно стала іх звычайнай справай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Дзяўчынкі і хлопчыкі 5 – 7 класаў (на здымку) пераадольвалі дыстанцыю ў 25 метраў. У камандным заплыве ў гэтай узроставай катэгорыі трэцяе месца ў 6 “Б” класа, другое – у 5 “А”, першае месца з вынікам 25.09 секунды заваяваў 7 “А” клас. У асабістым заліку сярод хлопчыкаў лепшымі былі Уладзімір Марковіч (3 месца) і Ян Галоўчыц (2 месца), Максім Шульгат заняў 1 месца. Сярод дзяўчат лепшымі плаўчыхамі сталі Юлія Атрошчанка, Ганна Яцкоўская і Дар’я Яцкевіч.
Для юнакоў 8 – 11 класаў дыстанцыя была большая – 50 м. У камандным заліку гэтай узроставай катэгорыі з трэцім месцам прыплылі вучні 8 “В” класа, з другім – 10 “А”, першае заваяваў 9 “А” клас. У асабістым заліку месцы размеркаваліся так: 3-е – ва Уладзіслава Гаўрыловіча, 2-е – у Кірыла Рудака, 1-е – у Міхаіла Марціновіча. Трэцяй сярод дзяўчат стала Юлія Дорц, другой – Кацярына Карповіч і першай – Марыя Касцюк.
Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *