Юлия Соколова на службе закона, правды и справедливости

DSC00038Дзень юрыста – гэта даніна павагі людзям, якія стаяць на службе закону, праўдзе і справядлівасці. Сярод тых, хто прысвяціў сваё жыццё гэтай неабходнай дзяржаве прафесіі, значацца і судовыя выканаўцы.

Юлія Сакалова (на здымку) працуе ў аддзеле прымусовага выканання параўнальна нядаўна. Але грамадзяне, з якімі прыходзілася працаваць па доўгу службы маладому юрысту, ужо паспелі ацаніць яе добразычлівасць, ураўнаважанасць і тактоўныя, уважлівыя адносіны да ўсіх наведвальнікаў. Сярод іх сустракаюцца розныя людзі: адны разумеюць, што судовы выканаўца знаходзіцца на службе і абараняе інтарэсы дзяржавы, іншыя сустракаюць чалавека ў форме як асабістага ворага. Падобныя грамадзяне лічаць за лепшае не ўспамінаць, што прычынай прыходу судовага выканаўцы сталі яны самі, калі адмовіліся добраахвотна плаціць штраф, аліменты ці ўносіць іншыя выплаты ў адпаведнасці з рашэннем суда. Юлія да кожнага ўмее знайсці падыход і лічыць, што ўсё ж такі дабрыня ўратуе свет.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *