Праздник Крещения прошёл в Докшицах

IMG_7355Калі Ісус Хрыстос стаў дарослым, у краіне, дзе Ён жыў, з’явіўся святы чалавек, якога звалі Іаан. Ён з юных гадоў жыў у пустыні, шмат пасціўся і маліўся. Гасподзь загадаў яму ісці ў даліну ракі Іардан і расказаць людзям пра тое, што сярод іх хутка з’явіцца Збавіцель і ўсе павінны пакаяцца і хрысціцца. Ён вучыў людзей быць добрымі, нікога не крыўдзіць, нікога не падманваць. Яго слухалі і ў знак таго, што яны жадаюць на самой справе ачысціцца ад усяго дрэннага і пачаць жыць, як жадае Бог – хрысціліся: уваходзілі ў ваду ракі Іардан і Іаан клаў руку сваю на галаву кожнага і маліўся над ім.
Аднойчы прыйшоў да Іаана Ісус Хрыстос і сказаў, што таксама жадае хрысціцца, а Іаан яму запярэчыў : «Я павінен хрысціцца ў Цябе, а не Ты ў мяне». Іаан быў святы і таму ведаў, што Ісус Хрыстос не просты чалавек, а Сын Божы. Ісус Хрыстос адказаў: «Я павінен выканаць усялякую праўду, выканаць усё, як запісана ў Законе Божым, і паказаць прыклад людзям». Тады Іаан павінаваціўся і хрысціў Сына Божага. У час хрышчэння Ісусу Хрысту адкрылася неба і Іаан убачыў Дух Божы, які ў выглядзе голуба спускаўся на Ісуса Хрыста, а з неба быў чутны голас Бога Айца: “Гэта Сын Мой любімы”. Так Ісус Хрыстос пачаў рабіць тое, для чаго ён нарадзіўся.
Кожны год хрысціянская Царква ўспамінае гэта свята. 18 і 19 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах Докшыцкага благачынія адбыліся Літургіі, у час якіх святары благаслаўлялі вернікаў, крапілі іх святой вадой. Вада ёсць ва ўсім, што жыве, і ў Вадохрышча асвяшчаецца ўся прырода, усё жывое.
У многіх прыходах пасля малебна прайшлі масавыя акунанні людзей у ваду прыродных крыніц. У Докшыцах пасля асвяшчэння вады ў гарадскім возеры першым у яе акунуўся айцец Георгій. Сярод прыхаджан, якія ступілі ў гэты дзень у водахрышчанскую ваду, былі дарослыя і дзеці.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ:  Асвячэнне вады а. Георгіем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *