«Проиcшествие в новогоднем лесу» в Бегомле собрало много детей и взрослых

DSC_0674Аб’ява, якая вяшчала пра “Здарэнне ў навагоднім лесе”, сабрала ў зале Бягомльскай школы мастацтваў шмат дзяцей і дарослых. Усім было цікава даведацца пра падзею, што парушыла звычайны ход рэчаў. Настаўнікі, якія падрыхтавалі дзівосную гісторыю з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і іншых казачных герояў, як і заўсёды, зараджалі гледачоў пазітыўнай энергіяй, добрым настроем і прымусілі паверыць у цуды. Навагодняя казка даўно стала традыцыйным мерапрыемствам для бягомльчан напярэдадні зімовага свята. З году ў год у ролі Дзеда Мароза выступае настаўніца Зоя Крыуш, а Снягуркі звычайна мяняюцца – у вобразе снежнай унучкі спрабуюць сябе маладыя спецыялісты ўстановы.

Той, хто прыходзіць на ёлку ў Бягомльскую школу мастацтваў, абавязкова атрымліваюць падарункі. Добрымі чараўнікамі-спонсарамі кожны год выступаюць Валерый Цімкоў і Барыс Лапшын.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *