Архиепископ Полоцкий и Глубокский Феодосий 19 апреля посетил Докшицы

IMG_20150419_140429Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій 19 красавіка наведаў Докшыцкае благачыніе і адправіў Божую літургію ў прыходзе храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Уладыку саслужваў настаяцель храма айцец Георгій Мялешка. Пасля заканчэння службы Яго Высокапраасвяшчэнства звярнуўся з пропаведдзю да вернікаў. Павіншаваў усіх са святам Вялікадня.
Цёплыя віншавальныя словы з нагоды дня нараджэння таксама сказаў кіраўніку царкоўнага хору Вользе Сушко і ўручыў ёй дзевяцічынную просфіру. «Многае лета» пажадаў Вользе і благачынны Докшыцкага благачынія протаіерэй Георгій Мялешка.

Затым Уладыка і благачынны наведалі прадстаўленне, прысвечанае Вялікадню, якое адбылося ў ГЦК. Яго падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы Свята-Пакроўскага прыходу. Удзельнікі выставы-конкурсу «Велікодная булка» атрымалі з рук Уладыкі граматы і дыпломы. Пераможцамі конкурсу сталі Ганна Шыбут з Барсукоўскай СШ, майстры-хлебапёкі Докшыцкага хлебазавода і Таццяна Закрэўская з Крулеўшчынскай школы. Спецпрыз ад РК ГА «БРСМ» атрымала дзевяцікласніца Анастасія Рудзік з Параф’янаўскай СШ.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: слова Уладыкі пасля заканчэння прадстаўлення.
Фота Т. Гайчук.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *