Докшицкое районное радио — лауреат конкурса

IMG_4950У Віцебскім аблвыканкаме 5 мая ўшаноўвалі журналістаў друкаваных СМІ з нагоды іх прафесійнага свята, а таксама работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Павіншаваць прадстаўнікоў гэтых прафесій на ўрачысты прыём завітаў губернатар вобласці Мікалай Шарстнёў.
– Сацыяльныя замеры паказваюць, што ў рэгіянальных друкаваных СМІ аўдыторыя большая, чым у рэспубліканскай прэсы. Вы бліжэй да людзей. Ад вас яны даведваюцца пра мясцовыя навіны і іх афіцыйную адзнаку. Ваша слова ў многім з’яўляецца вызначальным у фарміраванні грамадскай думкі, – з такімі словамі звярнуўся да прысутных журналістаў Мікалай Мікалаевіч. – Нам трэба ствараць прыцягальны для масавай аўдыторыі інфармацыйны прадукт, а для гэтага, у першую чаргу, патрэбны прафесіянальныя журналісцкія кадры, прысутнасць у Інтэрнэце. У мінулым годзе поўнасцю адбыўся пераход з праваднога на эфірнае радыёвяшчанне, які, на жаль, прывёў да змяншэння слухацкай аўдыторыі рэгіянальных радыёпраграм. З тэхнічнага пункту гледжання трансляцыя такіх праграм ва УКХ-дыяпазоне пакуль не дазваляе забяспечыць якасны прыём перадач. Таму звяртаюся да кіраўнікоў зацікаўленых структур, каб яны сумесна з Віцебскім філіялам “Белтэлекам” прадоўжылі работу, накіраваную на якасную радыётрансляцыю ў новым дыяпазоне, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Мікалай Шарстнёў пажадаў віноўнікам урачыстасці творчых поспехаў, рэалізацыі планаў, сямейнага дабрабыту і здароўя, пасля чаго пачалося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на прэмію імя Ф. Скарыны і электронных – на прэмію “Віцязь”.IMG_8376


 Прыемна адзначаць, што да статуэткі першадрукара, якую роднавытокаўцы атрымалі ў конкурсе ў мінулым годзе, сёлета далучыўся “Віцязь”. Прэмію і дыплом атрымала Докшыцкае раённае радыё, якое заняло першае месца ў вобласці ў намінацыі “Лепшая аўтарская тэлерадыёпраграма”.
Аматарам раённага радыё нагадваем, што слухаць навіны Докшыцкага рэгіёна можна кожны аўторак у 21.05 на частаце 72,65 мегагерц па ультрахвалевых радыёпрыёмніках, а таксама ў Інтэрнэце на сайце “Родных вытокаў”.

НА ЗДЫМКУ: старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў уручае прэмію «Віцязь» рэдактару раённага радыё Таццяне Падбярэзкай.
Фота Д. Осіпава
(«Витебские вести»).

Паслухаць можна тут:

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *