На прошлой неделе в Докшицком районе прошёл семинар работников образования «Великая Победа в памяти потомков»

IMG_4612На мінулым тыдні прайшоў раённы семінар работнікаў адукацыі “Вялікая Перамога ў памяці нашчадкаў”. Яго адкрыццё адбылося ў выставачнай зале Цэнтра дзяцей і моладзі, дзе прысутныя пазнаёміліся з выставай “Захоўваем у сэрцах і памяць, і Вялікую Перамогу”. 

З фотаздымкаў былых гадоў на ўдзельнікаў семінара глядзелі ветэраны вайны. Школьнікі сабралі інфармацыю пра тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў мір для нашчадкаў ў той жорсткай вайне. Юныя мастакі праз аловак і фарбу данеслі свае пачуцці і перажыванні – побач з фотаздымкамі размясцілася выстава малюнкаў да свята Перамогі.
“Нет оправдания войне” – чыталі дзеці, а ў вачах дарослых дрыжалі слёзы.
– Мы павінны зрабіць усё, каб хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі жах вайны, – выступіў перад удзельнікамі семінара начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Парцянка. – Кожны з нашых вучняў павінен адчуць сэрцам, што баявыя дзеянні – гэта не лепшае выйсце з той ці іншай сітуацыі. Нашы дзяды і прадзеды перажылі многае. Іх успаміны – гэта як прышчэпка ад хваробы пад назвай “вайна”. Падрастаючае пакаленне павінна берагчы мір, тое блакітнае неба і пах чаромхі, што захавалі для нас удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Яшчэ адной мэтай семінара стала пытанне арганізацыі экскурсійных паездак па тэрыторыі нашага раёна, якія іграюць вялікую ролю ў выхаванні нашчадкаў. Сапраўды, амаль у кожнай школе аформлены куточкі баявой славы, якія знаёмяць з героямі мясцовасці. Докшыцкая СШ № 1 ганарыцца музеем І.С. Палявога. Цікавыя выставы арганізуюцца ў Цэнтры дзяцей і моладзі. Апошнім часам усім гасцям раёна прапаноўваецца тэатралізаванае дзеянне ў Мемарыяльным комплексе “Шунеўка”, дарэчы, работнікі культуры прадэманстравалі яго і ўдзельнікам семінара. На маршруце выхаваўча-патрыятычнай экскурсіі абавязкова павінен быць Бягомльскі музей народнай славы. Сёлета да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў ім арганізавана выстава “Плакаты вогненных гадоў”.
Апошнім акордам семінара стала літаратурна-музычная кампазіцыя “А памяць свяшчэнная”, якую прадэманстравалі настаўнікі і вучні Бягомльскай СШ.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *