С 4 по 10 мая в Докшицком районе пройдет Третья Глобальная неделя безопасности дорожного движения ООН

днЗ 4 па 10 мая бягучага года ва ўсім свеце пройдзе Трэці Глабальны тыдзень бяспекі дарожнага руху ААН. Яго тэма – бяспека дзяцей на дарозе.

У сувязі з тым, што дзеці і моладзь складаюць асноўную групу рызыкі, большасць мерапрыемстваў тыдня прысвечана юным удзельнікам дарожнага руху, якія падарожнічаюць ў якасці пешаходаў, веласіпедыстаў, матацыклістаў, нявопытных вадзіцеляў і пасажыраў аўтартанспарту.
Цэнтральнае месца ў кампаніі SaveKidsLives (Выратуйце Дзіцячыя Жыцці) займае Дзіцячая дэкларацыя, якая была прадстаўлена ў лістападзе 2014 года. Яна распрацавана з удзелам дзяцей ва ўсім свеце. Дзеці выказвалі свае думкі і страхі, якія тычацца ўдзелу ў дарожным руху, расказвалі, што яны адчуваюць, калі едуць альбо ідуць пешшу у школу. Яны сказалі, чаго ім не хапае, каб адчуваць сябе ў поўнай бяспецы на дарозе.
У межах Трэцяга Глабальнага тыдня бяспекі дарожнага руху ў кожным раёне, горадзе Віцебскай вобласці пройдуць розныя мерапрыемствы і акцыі, якія накіраваны на павышэнне бяспекі дзяцей на дарозе. Іх мэта – прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама заклік да кіраўнікоў рознага ўзроўню прыняць усе меры яго прадухілення.
У межах прафілактычных мерапрыемстваў Упраўленне ДАІ УУС аблвыканкама запрашае ўсіх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў далучыцца да ўдзелу ў Глабальным тыдні і аб’яўляе абласны конкурс “Сэлфі бяспекі”.
Свае работы можна дасылаць да 30 мая на электронную скрыню gai-vitebsk@mail.ru з паметкай “на конкурс”. Лепшыя работы будуць адзначаны прызамі ад Дзяржаўтаінспекцыі.

Аддзяленне агітацыі
і прапаганды
ДАІ УУС аблвыканкама.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *