Учительницу начальных классов СШ № 1 г. Докшицы Елену Вахович любят дети, уважают родители

ВаховичЁсць людзі, знаёмствам з якімі можна ганарыцца. Сустрэчы з імі заўсёды доўгачаканыя, адносіны — прыемныя і запамінальныя. З такімі людзьмі ёсць пра што пагаварыць: можна закрануць любую тэму — і слухаць, разам разважаць. Яны добрыя дарадцы, з імі лёгка і цікава. Менавіта такім чалавекам можна назваць настаўніцу пачатковых класаў СШ № 1 г. Докшыцы Алену Вахавіч (на здымку трэцяя справа на заднім плане, разам з вучнямі і іх бацькамі). Яе вельмі любяць дзеці, паважаюць бацькі. Шматлікія школьныя мерапрыемствы заўсёды праходзяць у атмасферы любові і ўзаемаразумення. Сёлета яна перадасць сваіх вучняў 4 “А” класа на наступную прыступку адукацыі. Мы, бацькі, з аднаго боку вельмі шкадуем, што дзеці развітваюцца з Аленай Іванаўнай. Але ўпэўнены, што яна навучыла нашых сыноў і дачок дабрыні, сяброўству і ўзаемапавазе.
Чалавек вучыцца ўсё жыццё. Таму вельмі важна, каб з пачатковых класаў дзецям прывілі любоў не толькі да навукі, але і да ўсяго новага, з чым яны сустракаюцца ў жыцці. Алена Іванаўна — настаўнік з вялікай літары. Мы вельмі ўдзячны лёсу, які наканаваў нам сустрэчу менавіта з ёй.

Бацькі вучняў 4 “А” класа СШ № 1 г. Докшыцы.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *